– Лясной аховай у нас займаюцца 158 чалавек: 11 ляснічых, столькі ж іх памочнікаў, 27 майстроў лесу і 109 леснікоў. Штодзень на патруляванні знаходзяцца 12 аўтамабіляў, візуальнае назіранне ажыццяўляюць 37 чалавек, у лясніцтвах дзяжураць 60 чалавек (у тым ліку 1 інжынерна-тэхнічны работнік, 2 леснікі, трактарыст, вадзіцель). Для назірання за лесам у нас устаноўлены 3 відэакамеры, якія значна аблягчаюць своечасовае выяўленне пажараў.
Задоўга да пажаранебяспечнага перыяду нашы леснікі абышлі ўсе падвор’і населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі іх абходаў, гутарылі з жыхарамі, раздавалі лістоўкі. Растлумачальная работа праводзіцца таксама ў навучальных установах.
Для аператыўнага тушэння пажара ў лясгасе арганізаваны 2 пажарна-хімічныя станцыі і 10 пунктаў супрацьпажарнага інвентару. Для папярэджання пажараў падноўлена 200 кіламетраў мінералізаваных палос.
Карыстаючыся выпадкам, хачу звярнуцца да ўсіх крупчан: у выпадку, калі вы выявілі пажар, званіце па тэлефонах 101, 2-06-63 або ў бліжэйшае лясніцтва.