Акрамя ратавальнікаў у ёй прымаюць удзел работнікі РАУС, ЦРБ, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ЖКГ і іншых зацікаўленых службаў. Падчас акцыі праводзяцца сумесныя рэйды па праверцы супрацьпажарнага стану месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах. Акрамя таго, вядзецца растлумачальная праца з рознымі катэгорыямі грамадзян. Даюцца тлумачэнні і рэкамендацыі па пытаннях пажарнай бяспекі. Таксама ратавальнікі выступаюць у працоўных калектывах, рэалізуюць шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне колькасці пажараў і шкоды ад іх. Акцыя працягнецца да 28 красавіка.