Як нам паведаміў начальнік адасобленай групы (Крупскага раёна) ваеннага камісарыята Барысаўскага і Крупскага раёнаў, падпалкоўнік Рыгор Жарскі, у чарговую прызыўную кампанію ваенную форму апране 21 крупчанін. Служыць хлопцы будуць ва ўнутраных войсках МУС Беларусі, органах мытнай службы і часцях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Адпраўка ў войскі ў раёне будзе праходзіць амаль два тыдні і завершыцца 26 мая. А ваенную прысягу большасць з навабранцаў прымуць 10 чэрвеня.