На беразе возера было па-сапраўднаму горача. З пазітыўнай энергіяй моладзь накіравалася на начное арыентаванне. Сёння, пасля ранішняй зарадкі, удзельнікаў чакала спартыўна-турыстычная праграма. А ўвечары моладзь паспаборнічае ў конкурсах «Паходная страва», патрыятычнай і турыстычнай песень. Заўтрашні, апошні дзень, будзе насычаны спартыўнымі гульнямі.