Паводле інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стане на раніцу 15 верасня ў цэлым у раёне засеяна 3 176 га, што складае 26% да задання. Наперадзе па-ранейшаму – ААТ «Кляновічы» (42%). Павялічылі тэмпы аграрыі ААТ «Крупскі райаграсэрвіс», дзе азімымі збожжавымі засеялі 30% запланаваных плошчаў, і ААТ «МайскаеАгра» – тут з гэтым заданнем справіліся на 23,9%. Нарошчваюць тэмпы ў СГФ «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» – засеяна 20,1% запланаваных плошчаў і ў ААТ «Старасельскае» – 18,4%. Аграрыі таксама вядуць актыўныя работы па ўзворванні палёў пад азімую сяўбу. Ужо ўзарана 8 151 га, або 67% да плана.