У прыватнасці, супрацоўнікі Крупскай дзіцячай бібліятэкі ладзілі пазнавальна-забаўляльную праграму «Мы сегодня в книжный дом на экскурсию идем», ва Узнацкай сельскай бібліятэцы была праведзена гадзіна цікавых паведамленняў «Сегодня праздник у коллег – сегодня День библиотек». У Крупскай сельскай бібліятэцы прайшло свята аматараў кнігі «Бібліятэка збірае сяброў». Падчас правядзення Дня адчыненых дзвярэй сяброў сустракала таксама і Ухвальская сельская бібліятэка.