У гэты дзень крупчане выпісалі 520 экзэмпляраў газет і часопісаў, з іх 243 экзэмпляры раённай газеты «Крупскі веснік». Напамінаем, што падпісацца на газеты і часопісы на чацвёрты квартал можна да 27 верасня ўключна, на раённую газету – да 30 верасня. Жадаючых гэта зрабіць чакаюць у 17-ці стацыянарных паштовых аддзяленнях, трох перасоўных, на мотадастаўцы і ў рэдакцыі газеты.