Упершыню свята хлебаробаў Міншчыны адкрывае вулічнае шэсце. Яго ўдзельнікі – кіраўнікі, працаўнікі палёў і творчыя калектывы – арыгінальна прэзентуюць свае раёны. У фестывалі-кірмашы прымае ўдзел і дэлегацыя Крупшчыны на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Часнаком. У складзе дэлегацыі – прадстаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і іншых арганізацый раёна. Падрыхтаваліся да фэсту і работнікі культуры. Яны прымуць удзел у выставах і канцэртнай праграме.