За гэтыя дні будуць рэалізаваны праекты па духоўна-маральным выхаванні дзяцей і моладзі, сацыяльнай рабоце з інвалідамі, сіротамі і пажылымі людзьмі. Шэраг праектаў разлічаны на павышэнне ўзроўню духоўнай культуры ўрачоў, педагогаў, творчай інтэлігенцыі. Штодзень з 11 да 18 гадзін будзе працаваць лялечны тэатр «Батлейка».