Такое рашэнне прынята райвыканкамам на падставе Правілаў правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду колавых трактароў, прычэпаў да іх, самаходных машын і іх допуску да ўдзелу ў дарожным руху, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, для забеспячэння бяспекі дарожнага руху і вызначэння тэхнічнага стану машынна-трактарнага парка арганізацый раёна. Складзены і зацверджаны зводны графік праходжання тэхагляду машын сельгасарганізацый раёна. У ім прымуць удзел супрацоўнікі АДАІ Крупскага РАУС і старшы інспектар аддзела механізацыі, будаўніцтва і кантролю ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.