Яго арганізатары – упраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці і Мінская абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Конкурс праводзіцца па намінацыях: «Pret-a-porter», «Fasiondesign», «Традыцыі беларускага касцюма ў сучасным ладзе» і «Свет дзіцячай моды». У кожнай – свае патрабаванні і крытэрыі. Усіх сакрэтаў мы не раскрыем. Скажам толькі, што РКБА абраў намінацыю і прадставіць калекцыю адзення з шасці вырабаў. Конкурс пройдзе 6 сакавіка ў Доме культуры горада Заслаўе. Больш падрабязна пра гэта мы раскажам у бліжэйшым выпуску газеты.