Ён пастаўлены паводле аповесці-прыпавесці Рычарда Баха «Чайка по имени Джонатан Ливингстон». «Наўрад ці хтосьці ўспрымае гэтую прытчу як казку «пра птушак», – распавядае кіраўнік «Дэбюта» Наталля Дадзіверына. – Занадта ўжо відавочная аналогія з жыццём людзей. І ўжо само прысвячэнне ў пачатку кнігі паказвае на тое, што гаворка ў аповесці пойдзе пра нас, пра людзей: «Нявыдуманаму Джонатану-Чайцы, які жыве ў кожным з нас». Пажадаем крупчанам удачы!