У гэту работу павінны ўключыцца ўсе прадпрыемствы, арганізацыі, установы, а таксама дэпутаты і насельніцтва раёна. Зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні месячніка. У гэты перыяд запланавана праведзенне суботнікаў з максімальна эфектыўным удзелам у іх усіх крупчан. Вызначаны неабходныя аб’ёмы выканання работ, працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы, адказныя за арганізацыю работ па навядзенні парадку на замацаваных тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый, тэрыторыях агульнага карыстання населеных пунктаў.
Падчас месячніка парадак будзе наводзіцца таксама па берегавых лініях вадаёмаў, у прыродаахоўных зонах, у месцах адпачынку, уздоўж прыдарожных палос, у лясных масівах. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена добраўпарадкаванню помнікаў воінскай славы і месц пахавання.
Навядзенне парадку на зямлі – справа гонару кожнага з нас. Вясенняе абнаўленне само сабой просіць удзелу дбайных гаспадароў, каб наша зямля змагла адчуць сябе чыстай і дагледжанай пасля зімы. Давайце наводзіць парадак разам! Пагадзіцеся, што ў чыстым доме і жыць прыемна.