Яшчэ да Свята Перамогі ў філіял «Аўтамабільны парк № 16» прыбылі 2 новыя аўтобусы. Новенькія «МАЗ-24» маюць сучасны дызайн з «акварыумным» ашкляненнем, што забяспечвае выдатны агляд, і 22 месцы для сядзення. Як адзначыў дырэктар аўтапарка Сяргей Галуза, здаралася, што старыя аўтобусы з-за паломкі не выходзілі на лінію, што ў сваю чаргу адбівалася і на зарплаце вадзіцеляў, і на якасці абслугоўвання пасажыраў. Новыя аўтобусы больш эканамічныя і камфартабельныя, паколькі адпавядаюць класу «Еўра-5», і гэтыя навінкі працуюць ужо на тых накірунках, дзе больш вялікі пасажырапаток. Да таго ж, сёлета аўтапарк папоўніўся яшчэ і двума аўтамабілямі «Газель».