Каля 400 прыхільнікаў народнай творчасці з розных рэгіёнаў Міншчыны сталі ўдзельнікамі свята. У гэтым вялікім свяце прымалі ўдзел і нашы крупскія майстры. Як заўсёды, яны ўразілі ўсіх сваімі саламянымі дзівосамі і годна прадставілі наш раён. У скарбонцы крупскіх майстрых – дзве ўзнагароды. Алена Шкор удастоена Дыплома гран-пры. Лідзія Свяцкая атрымала Дыплом за творчы дэбют у галіне саломапляцення.