Сёння ў 13 гадзін у раённым Цэнтры культуры пройдзе ўрачыстае адкрыццё фестывалю праваслаўнай культуры «Скарбонка». Затым адразу ж будзе дадзены канцэрт «Музыка – выхаванне душы» з удзелам кампазітара і дырыжора, мастацкага кіраўніка Народнай харавой капэлы БДУ Вольгі Міненковай. За 9 дзён работы фестывалю дарослыя і дзеці змогуць наведаць больш 15-ці культурных і духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў. Бясспрэчны інтарэс у малодшых школьнікаў выкліча прадстаўленне лялечнага тэатра «Батлейка». У РЦК размесціцца і выстава-кірмаш, дзе можна набыць самыя розныя вырабы майстэрняў Свята-Елісавецінскага манастыра.