krupki.by

ru RU be BE en EN

Аграгарадок Стараселле адзначыў сваё свята



Аграгарадок Стараселле адзначыў сваё свята

Автор / Общество / Пятніца, 01 Май 2015 11:21 / Просмотров: 2427

Ужо даўно не было так шматлюдна на вуліцах Стараселля, як 25 красавіка. І нагода таму – свята аграгарадка. Многія разглядвалі ткацкія вырабы, работы бісерапляцення і саломкі... Хтосьці спяшаўся да аўтамагазіна, які прыехаў з Кляновіч. Не абыходзілі бокам і палатку, дзе ішоў гандаль вырабамі раённага камбіната бытавога абслугоўвання. Актыўна разыходзіліся білеты бяспройгрышнай латарэі, гучала музыка, у нацыянальныя касцюмы былі апрануты дзяўчаты – удзельнікі ансамбля народнай песні «Ляночак» Лянокскага сельскага клуба, мясцовыя самадзейныя артысты, а таксама спевакі з суседніх Каменкі і Ігрушкі.

І вось вядучыя аб’явілі аб адкрыцці свята, у вершаванай форме віталі ўсіх прысутных, жадалі ім добрага настрою, радасці, шчасця, якое ззяла б, як сонца. Гаварылі аб тым, што ў якім бы вялікім гора-дзе не жыў чалавек, ён заўсёды імкнецца вярнуцца ў родную вёсачку.

На гэтым сканцэнтраваў увагу падчас выступлення і старшыня Ігрушкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Суман. Ён пажадаў прысутным моцнага здароўя, бадзёрасці, толькі светлых дзён.

Са святам аграгарадка Стараселле жыхароў і іх гасцей вітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Дзмітрый Клімянкоў, які зазначыў:

– Шаноўныя землякі! Сённяшняе свята арганізавана для вас, людзей, якія слаўна працуюць на нашай зямлі і павінны дастойна адпачываць. Ад усёй душы віншую ўсіх жыхароў Стараселля, якія захоўваюць і шануюць свае традыцыі, паважаюць гісторыю сваёй малой радзімы.

Для многіх людзей аграгарадок Стараселле – гэта толькі геаграфічная назва на карце нашай Беларусі, а для тых, хто нарадзіўся і вырас тут, – гэта бацькоўскі дом, месца, якое стала лёсам. І вёскі, як і людзі, маюць свой лёс, сваю гісторыю. Сёння аграгарадок налічвае 97 двароў і 254 жыхары. Тут размешчаны аддзяленне сувязі, сельская бібліятэка-клуб, магазін, адміністрацыйны будынак і аб’екты сельскагаспадарчай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Старасельскае».

Вядучыя напомнілі гісторыю населенага пункта. Вядома Стараселле з другой паловы 18 стагоддзя. У 1772 годзе вёска налічвала 9 двароў і ўваходзіла ў маёнтак князёў Сангушкаў. З 1909 года – у складзе Барысаўскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, налічвала 35 двароў і 243 жыхары. 103 гады назад, у 1912 годзе, тут адкрыта народнае вучылішча. А 85 гадоў таму ў Стараселлі быў створаны калгас «Усход».

Але мірнае стваральнае жыццё было спынена вайной, якая пакінула горкі след у многіх жыхароў вёскі. На франтах Вялікай Айчыннай загінула 12 чалавек, а сама вёска была часткова спалена. Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць тых, хто прыйшоў з вайны, але не дажыў да сённяшніх дзён.

Жыццё працягвалася. І вось ужо амаль 50 гадоў, як Стараселле з’яўляецца цэнтрам аднайменнага саўгаса, а цяпер ужо і цэнтрам адкрытага акцыянернага таварыства «Старасельскае». За гэтыя гады мянялася кіраўніцтва гаспадаркі, але многія жыхары і сёння помняць Міхаіла Салагуба, Валянціна Жукава, Аляксандра Шарпілу. Вось ужо васямнаццаць з паловай гадоў гаспадаром гэтай зямлі з’яўляецца Аляксандар Толкач. Ганарацца старасельцы ветэранамі вытворчасці, узнагароджанымі ордэнамі і медалямі, заслужанымі калгаснікамі. Вось іх імёны: Дар’я Антаневіч, Любоў Рамановіч, Тамара Занімонец, Зінаіда і Тамара Хвашчэўскія, Соф’я Хаецкая, Таццяна Антаневіч, Валерый Антоненка, Марыя Гайдук. Свята сабрала лю-дзей працавітых, нястомных, увішных. Тут жа называліся прозвішчы перадавікоў вытворчасці, якія займаюць ганаровыя месцы не толькі ў раёне, але і ў вобласці.

Са святам аграгарадка віншавалі доўгажыхароў, якія таксама ўнеслі свой уклад у развіццё населенага пункта. Гэта – Вольга Мікалаеўна Філіповіч, Дар’я Сямёнаўна Антаневіч, Вольга Нікіфараўна Хвашчэўская, Соф’я Дмітрыеўна Хаецкая, Агаф’я Яфрэмаўна Антаневіч. Старажылам вёскі ўручылі падарункі, пажадалі доўгіх гадоў жыцця, а самадзейныя артысты падарылі ім музычнае віншаванне.

Далей на сцэну запрашаецца сям’я, у якой нядаўна нарадзілася дзіця – самы маленькі жыхар аграгарадка. Гучаць сардэчныя словы віншавання ў адрас Віталя і Алесі Ермаловічаў з нараджэннем дачкі Ксеніі, ім уручаецца падарунак, у тым ліку і музычны.

Вядучыя называюць прозвішчы тых вяскоўцаў, хто нядаўна адзначыў свае круглыя юбілейныя даты: Валянціна Прыгажонак, Аляксандр Хоміч, Валерый Антаневіч, Іван Гарбачоў, Галіна Сапунова, Дзмітрый Валасач. І для іх таксама гучалі песні.

– Сёння мы віншуем са святам тых жанчын, якія нарадзілі і выхавалі траіх і больш дзяцей, – зазначыла вядучая. – І з вялікім задавальненнем мы называем іх імёны. Гэта – Соф’я Хаецкая, Тамара Занімонец, Таццяна Антаневіч, Зінаіда Хвашчэўская. У аграгарадку пражываюць шэсць мнагадзетных сем’яў – Аляксандра і Ірыны Навіцкіх, Аляксандра і Анастасіі Гайдук, Андрэя і Анжэлы Мікуліч, Алега і Вольгі Маласай. Асабліва хочацца адзначыць дзве сям’і – Таццяны і Аляксандра Шапчыц, у якой растуць шасцёра дзяцей, а таксама Наталлі Катанскай, якая адна выхоўвае пяцёра дзяцей.

 І на сцэну ўзнімаюцца мамы, якім старшыня Ігрушкаўскага сельвыканкама ўручае падарункі, а юная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці з Ігрушкі Эліна Крышкавец выканала песню «Мама». 

Аграгарадок Стараселле вельмі прыгожы. Але такім ён стаў не сам па сабе, а дзякуючы людзям, якія працуюць на гэтай зямлі. Падарункі і музычныя нумары атрымліваюць Тамара Данілава і Валерый Антаневіч, якія ўдастоены звання «Лепшы гаспадар сваёй зямлі» і чые падворкі прызнаны лепшымі.              

Па выніках мінулага года лепшым малаказдатчыкам прызнана Кацярына Буйвідовіч. Яна атрымала шчырыя словы падзякі і падарунак за свае старанні, за нястомныя рукі, шчырае сэрца.

Яшчэ адно віншаванне было адрасавана сям’і, якая прымала актыўны ўдзел у штогадовым раённым аглядзе-конкурсе «Уладар Сяла-2014». Творчыя, дружныя, спрытныя, умелыя. Яны сталі не толькі ўдзельнікамі, але і занялі другое месца. Бурнымі апладысментамі сустракалі ўсе сям’ю Гара: тату Канстанціна, маму Юлію і сына Ілью.

Шмат чаго добрага і цікавага даведаліся прысутныя на свяце пра сваіх землякоў. Іх віншавалі, ім усміхаліся, дарылі мора добрых слоў. І рабілі гэта не толькі артысты ансамбля «Лянок», а таксама Тамара Данілава і Таццяна Жукава, якім акампаніраваў Барыс Макарэвіч. Сувеніры атрымалі і пераможцы конкурсаў. Доўга не адпускалі са сцэны Анастасію Цыбулька і Тамару Данілаву, якія спявалі прыпеўкі. З падарункамі вярталіся дамоў і юныя майстры народнай творчасці.

Аграгарадок Стараселле. Яго не ўбачыш на карце свету, але ён так многа значыць для карэнных яго жыхароў. Яны тут жывуць, працуюць, спраўляюць вяселлі, трымаюць на руках сваіх першынцаў, затым вядуць іх за руку ў школу, а там, глядзіш, кругаварот працягваецца – унукі, праўнукі... Будзьце здаровымі і шчаслівымі, шаноўныя старасельцы! Поспехаў вам ва ўсіх справах і пачынаннях, здзяйснення мар і задум! 

Фота аўтара.

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.