krupki.by

ru RU be BE en EN

Кінатэатру «Кастрычнік» спаўняецца 65 гадоў, а Беларускаму кіно – 95 гадоў



Кінатэатру «Кастрычнік» спаўняецца 65 гадоў, а Беларускаму кіно – 95 гадоў

Автор / Общество / Аўторак, 17 Снежань 2019 08:37 / Просмотров: 1147

Айчынны кінематограф 17 снежня адзначае свой слаўны юбілей. Гэты дзень – свята для многіх: яго стваральнікаў, гледачоў, для тых, хто працуе ў сістэме кінапракату. Напярэдадні знамянальнай даты мы сустрэліся з начальнікам аддзела па кінавідэабслугоўванню насельніцтва Крупскага раёна КУП «Мінаблкінавідэапракат» Інай САКАЛОЎСКАЙ і папрасілі расказаць яе пра гісторыю кіно і кінатэатра, новаўвядзенні, пра ветэранаў працы.

– 17 снежня 1924 года Саветам Народных Камісараў Беларускай ССР была прынята пастанова аб утварэнні Дзяржаўнага ўпраўлення па справах кінематографа «Белдзяржкіно». Гэту дату мы і адзначаем як дату нараджэння кіно нашай рэспублікі.

Прайшло зусім нямнога часу, і «Белдзяржкіно» значна расшырыла сваю дзейнасць. У 1925 годзе ў памяшканні кінатэатра «Культура», цяпер Рускі драматычны тэатр імя Максіма Горкага, беларускім рэжысёрам Міхаілам Лявонцьевым быў зняты першы беларускі дакументальны фільм «2-гі Усебеларускі з’езд Саветаў». А вось першым беларускім мастацкім фільмам стала кінастужка «Лясная быль», знятая Юрыем Тарычам.

На пачатку 30-х гадоў у кіно прыйшоў гук, што яшчэ больш актывізавала дзейнасць беларускіх кінематаграфістаў. Праявілася гэта ў першым гукавым фільме «Першы ўзвод» рэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна.

Варта адзначыць, што і на вайне, і ў перыяд аднаўлення гаспадаркі, у буднях будаўніцтва беларускія кінематаграфісты заўсёды былі побач са сваім народам, ствараючы патрыятычныя творы.

– А цяпер, Іна Анатольеўна, раскажыце аб тым, што адбывалася ў той час на Крупшчыне?

– Адразу пасля ўтварэння раёна пачала развівацца і культура. Ужо ў 1927 годзе тут працавалі дзве кінаперасоўкі, якія сродкамі кіно прапагандавалі новыя ідэі і планы, выхоўвалі насельніцтва. Першым кінамеханікам у той час працаваў Андрэй Краўчанка. І, згодна яго ўспамінаў, глядзець «цуда-кіно» прыходзілі не толькі жыхары гарадскога пасёлка Крупкі, але і тыя, хто пражываў у навакольных вёсках. Да канца 1940 года ў раёне працавалі 2 стацыянарныя кінаўстаноўкі і 5 кінаперасовак. У 1954 годзе ў райцэнтры адкрыўся кінатэатр «Кастрычнік», так што мы адзначаем і яшчэ адну дату – яго 65-годдзе.

– Бясспрэчна, што за гэтыя гады змянілася многае. Назавіце, калі ласка, якія тэхнічныя пераўтварэнні ў вас адбыліся апошнім часам.

– У 2016 годзе ў кінатэатры праведзена замена кінаабсталявання. Устаноўлены лічбавы кінапраектар з інтэгрыраваным медыясерверам, дазваляючым дэманстраваць фільмы ў лічбавым 2D і 3D фармаце. У зале ўстаноўлена сучаснае гукавое абсталяванне, якое дазваляе адчуць спецэфекты, закладзеныя ў кінафільмах. Роўна год таму праведзены рамонт кіназалы і цяпер яна адпавядае ўсім патрабаванням, прад’яўляемым да сучасных кіназалаў. На чарзе – рамонт фае і фасада. Да месца адзначыць, што ў фае працуе выязны гандаль ад бара Барысаўскага філіяла, у якім наладжана ўласная вытворчасць папкорна.

– За кожнай справай, як вядома, стаяць канкрэтныя людзі. Вашы віншаванні з нагоды свята і ветэранам працы, і членам калектыву.

– Ад усёй душы хочацца павіншаваць тых, хто ўсю сваю працоўную біяграфію прысвяціў кінавідэапракату і цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. У прыватнасці, гэта Соф’я Мікалаеўна Давыдава і Валянціна Мікалаеўна Шахрай, якія адпрацавалі па 41 году, Надзея Сямёнаўна Фаміна – 38 гадоў, Іван Іванавіч Рыбачонак – 30, Валянціна Васільеўна Марока – 29 і Ядзвіга Канстанцінаўна Лябёдка – 27 гадоў. Ім, а таксама ўсяму калектыву жадаю толькі светлых і шчаслівых дзён, здароўя, поспехаў і ўдачы ва ўсіх справах. А нашым верным гледачам напярэдадні Калядаў і Новага года зычу запамінальных сустрэч з новымі цікавымі фільмамі.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.