Гісторыя нараджэння Хрыста нагадвае нам заўсёды помніць пра тое, што вялікая радасць нараджэння ў свет Сына Божага суправаджалася вялікім выпрабаваннем веры. Бог прыходзіць у свет, які ненавідзіць Яго, безабаронным Дзіцяткам і настолькі верыць чалавеку, што аддае Сябе ў яго рукі.
Мне б хацелася пажадаць вам сёння штосьці, чаго прагне Бог, Які стварыў кожнага з нас і ведае, што было б для нас добрым. У гэтае светлае свята жадаю міру і дабра, любові і шчасця, дабрабыту, поспеху і моцнага здароўя. Няхай Езус Хрыстус засцерагае вас і вашых блізкіх ад усіх бед, а ў душы запануюць вера і любоў. Няхай радасць і супакой нашага Пана заўсёды ззяюць у вашых вачах як сведкі Божага Нараджэння, Божай любові!
Віншую каталікоў і ўсіх хрысціян розных канфесій, якія разам з намі святкуюць свята Божага Нараджэння. Віншую таксама братоў і сясцёр у Хрысце праваслаўных, якія ў хуткім часе адзначаць гэта радаснае свята. Са святам Божага Нараджэння!
Ксёндз Віталій СТРЫГА, пробашч касцёла імя святога Юзафа ў Крупках.