krupki.by

ru RU be BE en EN

Старшыня Крупскага райвыканкама сустрэўся з калектывам райпалівазбыту



Старшыня Крупскага райвыканкама сустрэўся з калектывам райпалівазбыту

Автор / Общество / Серада, 04 Сакавік 2020 18:05 / Просмотров: 888

На яе пачатку старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатолій Козел адзначыў, што сустрэчы з насельніцтвам або ў калектывах праходзяць пастаянна. Аднак у асноўным гэта адбываецца на больш вялікіх прадпрыемствах альбо ў такіх жа арганізацыях.

Падчас сустрэчы з калектывам райпалівазбыту ў сваім выступленні старшыня райвыканкама Анатолій КОЗЕЛ унёс прапанову перакваліфікавацца і прапаноўваць новыя віды паслуг.
Падчас сустрэчы з калектывам райпалівазбыту ў сваім выступленні старшыня райвыканкама Анатолій КОЗЕЛ унёс прапанову перакваліфікавацца і прапаноўваць новыя віды паслуг.

– На гэты раз было вырашана наведаць не надта вялікую арганізацыю, такую, як райпалівазбыт, – адзначыў старшыня райвыканкама. – Нам цікава ведаць, што вас хвалюе, што непакоіць. На сённяшняй сустрэчы прысутнічаюць прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў, цэнтральнай раённай бальніцы, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і іншыя. Мы пастараемся адказаць на ўсе вашы пытанні.

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Тур акцэнтаваў увагу прысутных на захаванні правілаў бяспекі. У прыватнасці, ён адзначыў, што абстаноўка жадае быць лепшай. Ужо ў бягучым годзе надарылася пяць пажараў, пастаянна праводзіцца іх аналіз, і мы прыходзім да высновы, што ў большай частцы яны адбываюцца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, парушэнняў правілаў эксплуатацыі печаў, мантажу і ўладкавання электрасетак і электраабсталявання.

– Адзіны спосаб забяспечыць сябе ад аналагічных сітуацый, – зазначыў Дзмітрый Тур, – усё рабіць па правілах. І яшчэ. Як бачым, зіма ў бягучым го­дзе была на дзіва цёплая. І гэта прыродная анамалія можа прывесці да пажараў у лясах, на балотах, тарфяніках. Улічваючы гэта, неабходна наводзіць парадак на зямлі: абследаваць закінутыя будынкі, сабраць і вывезці смецце.

Далей Дзмітрый Тур нагадаў, што вызначаюцца патэнцыяльна бяспечныя месцы, за імі замацоўваюцца адказныя асобы. Асноўная задача – пракантраляваць як мага больш угоддзяў, задзейнічаць сістэму ранняга папярэджання.

Уважліва слухалі прысутныя і інфармацыю намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Крупскага РАУС Андрэя Андрэйкі, які яшчэ раз нагадаў, што ў цёмны час сутак у абавязковым парадку ў кожнага пешахода павінен быць святлоадлюстроўваючы элемент – флікер. А ва­дзіцелям пры пад’ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу неабходна рухацца з хуткасцю, якая дазволіць пры неабходнасці ўступіць дарогу пешаходам.

У сваім выступленні галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей Карака адзначыў, што ўвесь медперсанал працуе стабільна, неблагія ўкамплектаванасць кадрамі і тэхнічная аснашчанасць. Сёння ЦРБ аказ­вае новыя віды паслуг. У прыватнасці, з чэрвеня мінулага года арганізавана правядзенне ўльтрагукавога абследавання органаў брушной поласці, шчытападобнай залозы, мочапалавой сістэмы, сасудаў на платнай аснове. Абследаванне праводзіцца 2-ю і 4-ю суботу месяца з 8 да 13 гадзін. Для вадзіцеляў, якім трэба прайсці медыцынскую камісію, вызначаны суботні дзень. І, згодна слоў галоўнага ўрача, усе вадзіцелі задаволены.

Да месца адзначыць, за ўважлівыя адносіны да пацыентаў асобныя работнікі арганізацыі выказвалі падзякі хірургу паліклінікі Ягору Афнагелю і галоўнаму ўрачу Крупскай ЦРБ Сяргею Караку.

На запыт, калі пасля далучэння пасёлка Крупскага да Крупскага сельсавета, можна будзе ўзяць даведкі непасрэдна ў пасёлку, старшыня сельвыканкама Сяргей Хацкевіч адказаў, што літаральна ў бліжэйшы час усё будзе зроблена. Пры Крупскім сельскім Доме культуры вось-вось пачне дзейнічаць спецыяльны пакой, дзе два разы ў тыдзень – хутчэй за ўсё, па серадах і пятніцах – будуць выдавацца даведкі.

Затым пачалі паступаць набалелыя пытанні. І ў першую чаргу, гэта – дарога, што ідзе ўздоўж чыгункі, па якой, як кажуць, ні праехаць ні прайсці. Прапаноўваліся самыя розныя варыянты, але, улічваючы, што па гэтай дарозе ездзяць вялікагрузныя лесавозы, усе яны адпадалі. Па словах старшыні райвыканкама Анатолія Козела, адзінае выйсце – самыя розныя службы павінны ўзмацніць работу па праязджаемасці дарог, будзем працаваць і ў накірунку па іх належным утрыманні.

У далейшай размове з калектывам райпаліва­збыту ў сувязі з не надта суровымі зімамі Анатолій Козел унёс прапанову перакваліфікавацца і прапаноўваць новыя віды паслуг.

На выказаныя заўвагі даваліся адказы, асобныя з іх узяты на заметку для далейшага вырашэння. Затым старшыня райвыканкама расказаў прысутным аб становішчы на іншых прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, аб наведванні Крупшчыны старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Турчына.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.