krupki.by

ru RU be BE en EN

Домікі для птушак развешаны ў зоне адпачынку «Панская купальня» на Сяляве



Домікі для птушак развешаны ў зоне адпачынку «Панская купальня» на Сяляве

Автор / Общество / Аўторак, 19 Май 2020 15:02 / Просмотров: 922

Кожны год у наваколлі горада, у сельскіх населеных пунктах, зонах адпачынку  «жылы птушыны фонд» папаўняецца хаткамі-шпакоўнямі і сінічнікамі. А яшчэ вясной праходзіць экалагічная акцыя «Чысты бераг».

Драўляныя домікі для птушак былі развешаны ў зоне адпачынку «Панская купальня»  заказніка рэспубліканскага значэння  «Сялява» яго работнікамі і супрацоўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Драўляныя домікі для птушак былі развешаны ў зоне адпачынку «Панская купальня» заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява» яго работнікамі і супрацоўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Вось і на гэты раз вучні школ раёна вырабілі адмысловыя домікі для птушак. Да вырабу шпакоўняў школьнікі падышлі творча і адказна, і яны прыцягвалі ўвагу сваёй арыгінальнасцю і прыгажосцю.

Гэтыя драўляныя домікі для птушак былі развешаны ў зоне адпачынку «Панская купальня»  заказніка рэспубліканскага значэння  «Сялява» яго работнікамі і супрацоўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Дарэчы, і на «Панскай купальні», і ў зоне адпачынку «Гузовіна», што таксама знаходзіцца ў падпарадкаванні заказніка, у той жа вясновы дзень была праведзена ўборка берагавой лініі возера Сялява.

Фота райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.