krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскім раёне 9 зон масавага адпачынку насельніцтва гатовы да купальнага сезона



У Крупскім раёне 9 зон масавага адпачынку насельніцтва гатовы да купальнага сезона

Автор / Общество / Аўторак, 02 Чэрвень 2015 14:09 / Просмотров: 1381

Наступіў першы месяц лета. Пляжы і зоны адпачынку насельніцтва на водных аб’ектах вось-вось пачнуць прымаць адпачываючых. Ці гатовы яны да гэтага? З такім пытаннем наш карэспандэнт звярнуўся да начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерыя БЯЛАЎСКАГА.

– У нашым раёне вызначана 9 зон масавага адпачынку насельніцтва. Для абуладкавання і аказання платных паслуг усе яны замацаваны за арганізацыямі раёна, – гаварыў Валерый Аркадзьевіч. – Думаю, не лішнім будзе напомніць, што, у прыватнасці, за зоны адпачынку «Выспа», «Шып», «Залаты рог» возера Сялява адказвае Крупскі лясгас. За «Панскую купальню» – заказнік рэспубліканскага значэння «Сялява», за «Камсамольскі бераг» – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, за «Лебядзіны бераг», што на возеры Абіда, – ААТ «Кляновічы». Зона адпачынку «Сялява Тур» замацавана за таварыствам з абмежаванай адказнасцю з аналагічнай назвай. Гарадскія пляжы № 1, што на вуліцы Набярэжнай, і № 2 на вуліцы Усходняй вадасховішча Крупскае замацаваны за ўнітарным прадпрыемствам «Жылцеплабуд».

– А цяпер, Валерый Аркадзьевіч, раскажыце, як абсталяваны зоны адпачынку?

– Каб не загрувашчваць чытачоў лічбамі, скажу, што літаральна на ўсіх іх ёсць паркоўкі для аўтамабіляў, валейбольныя, а на асобных і міні-футбольныя пляцоўкі, кабіны для пераапранання, альтанкі, спецыяльна абсталяваныя месцы для вогнішча, грамадскія прыбіральні. Ёсць кантэйнеры для збору смецця і адходаў, на ўездах устаноўлены шлагбаумы і інфармацыйныя шчыты.

Дарэчы, мерапрыемствы па ўладкаванні зон масавага адпачынку на водных аб’ектах раёна на бягучы год былі зацверджаны рашэннем райвыканкама яшчэ ў лістападзе 2014 года. А на пасяджэнні райвыканкама ў маі было разгледжана пытанне аб іх гатоўнасці. 

– А што вы скажаце наконт бяспекі на вадзе?

– Каб папярэдзіць гібель адпачываючых на водах, раённым выканаўчым камітэтам распрацаваны праект рашэння, у якім вызначаны забароненыя для купання месцы. Ва ўсіх санкцыянаваных зонах адпачынку дно возера Сялява і вадаёма Крупскае прыведзена ў парадак і ёсць гарантыя, што купальшчыкі не атрымаюць траўмы.

Лабараторнай службай раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі даследавана 18 пробаў вады адкрытых вадаёмаў усіх дзевяці зон адпачынку. Пробаў вады, не адпавядаючых параметрам бяспекі, не ўстаноўлена. Суб’ектамі гаспадарання, замацаванымі за зонамі масавага адпачынку, заключаны дагаворы з аддзелам прафілактычнай дэзінфекцыі РЦГіЭ на правядзенне акарацыдных мерапрыемстваў па знішчэнні іксадавых кляшчоў, распрацаваны праграмы вытворчага кантролю вады адкрытых вадаёмаў у месцах купання на зонах з арганізацыяй правядзення лабараторных даследаванняў вады.

Наогул, напярэдадні чарговага купальнага сезона афіцыйныя зоны адпачынку знаходзяцца пад пільным кантролем. Будуць яны кантралявацца і на працягу ўсяго лета. Прырода, як бачым, падарыла нам неймавернай прыгажосці возера Сялява, і на яе берагах створаны ўсе выгоды для тых, хто прыедзе сюды на адпачынак.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

29 октября встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 29 октября, в 15.00 в аг. Докудово, возле магазина, встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского райисполкома КОМАРОВА Юлия Николаевна.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.