Як паведамілі ў аргкамітэце, работы паступаюць яскравыя, кожная са сваім арыгінальным сюжэтам. Гэта сведчыць аб тым, што ўдзельнікі сур'ёзна падышлі да конкурсу і нацэлены на перамогу! Дарэчы, фатаграфіі можна ўбачыць у сацыяльных сетках у групе «Моладзь Крупшчыны | БРСМ». Прыемна, што маладыя людзі праяўляюць вялікую цікавасць да беларускай нацыянальнай культуры, традыцый, абрадаў, рамёстваў. Карыстаюцца папулярнасцю мерапрыемствы і праекты БРСМ, накіраваныя на вывучэнне нацыянальнай культуры, гісторыі, традыцый народа.
– Беларуская вышыванка – гэта самабытная мастацкая з'ява ў нацыянальнай культуры беларусаў, адзін з самых старажытных відаў мастацкага рамяства, які атрымаў шырокае распаўсюджванне на тэрыторыі нашай краіны, – адзначае першы сакратар Крупскага РК ГА «БРСМ» Алена Дубава. – Грамадскае аб'яднанне «БРСМ», развіваючы сучасныя формы і метады работы з маладзёжнай аўдыторыяй з дапамогай інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, рэалізуе праекты грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці ў інтэрнэт-прасторы. Адным з такіх праектаў і з'яўляецца конкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай». Хацелася б звярнуцца да нашай моладзі: не праходзьце міма, напэўна, у многіх знойдзецца фота ў адзенні з беларускім нацыянальным арнаментам або сэлфі ў вышыванцы. У рамках конкурсу прадугледжаны розныя тэматычныя рубрыкі: «Фота дзіця ў вышыванцы», «Фота закаханых у вышыванцы», «Мая сям’я ў вышыванцы», «Моладзь у вышыванцы», «Вышыванка ў іншых краінах».
Свае фота дасылайце на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з пазнакай «Фотаконкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай». Пасля 22 чэрвеня журы вызначыць лепшыя здымкі, ацаніўшы па якасці, мастацкай каштоўнасці, ідэі і адпаведнасці дадзенай тэме. Пераможцамі конкурсу стануць работы, якія набяруць найбольшую колькасць балаў. А вось пераможцаў намінацыі «Анлайн» будуць вызначаць з дапамогай галасавання.