– На працягу вяснова-летняга перыяду навучэнцы 7-10 класаў праводзілі феналагічныя назірання за фазамі развіцця цыбулі чатырох галандскіх і двух беларускіх гатункаў.
Па выніках эксперыменту навучэнцы ўстанавілі, што расадны спосаб з'яўляецца больш эфектыўным пры вырошчванні цыбулі гатунку «Эксібішэн F1». З трох дзялянак плошчай 1м² сабрана 27,5 кг цыбулі. Найбольшая вага цыбуліны гатунку «Эксібішэн F1» склаў 325 г. Сярод гатункаў галандскай селекцыі ўраджайнымі аказаліся «Алонса F1» і «Мустанг F1».
– На нашым вучэбна-доследным участку гатункі цыбулі рэпчатай беларускай селекцыі «Ветразь» і «Скарб Літвінаў» саступілі па прадуктыўнасці галандскім гатункам, – працягвае Вольга Семіжон. – У ходзе праведзеных даследаванняў юныя даследчыкі пераканаліся, што цыбулю з насення эканамічна выгадней вырошчваць, бо кошт насення значна ніжэй, чым сеянкі. Зараз мы спрабуем правесці «экспертызу» вырашчанага ўраджаю і даведацца, чым і ў якой ступені заражаныя цыбуліны, ці будзе заўчасна прарастаць пяро. Таксама нас цікавіць пытанне працягласці захоўвання цыбулі.
Пажадаем юным даследчыкам поспехаў у іх цікавай справе.
Фота Халопеніцкай СШ.