krupki.by

ru RU be BE en EN

Добраахвотная акцыя «Чысты лес» прайшла ў Крупскім лясгасе



Добраахвотная акцыя «Чысты лес» прайшла ў Крупскім лясгасе

Автор / Общество / Аўторак, 20 Кастрычнік 2020 15:08 / Просмотров: 1572

Добраахвотная акцыя «Чысты лес», прымеркаваная да Года малой радзімы, прайшла ў Крупскім лясгасе 17 кастрычніка, і ў ёй прынялі ўдзел 40 прадстаўнікоў з арганізацый і прадпрыемстваў і 300 работнікаў лясніцтваў і лясгаса.

Як вядома, лясная гаспадарка вырашае вялікія дзяржаўныя задачы ў галіне аднаўлення, аховы і абароны лясоў. Штогод на работы па добраўпарадкаванні лясоў і навядзенні парадку на землях ляснога фонду накіроўваюцца значныя сілы і сродкі.

Садзейнічанне падтрыманню ў належным стане земляў ляснога фонду з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна. Разам з тым, па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых пабочных прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных і чыгуначных дарог, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках.

– Менавіта для прыцягнення мясцовага насельніцтва, мола­дзі, грамадскасці да дзейнасці лясной гаспадаркі 17 кастрычніка бягучага года і праводзілася рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес», – адзначыла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Крупскага лясгаса Наталля Камовіч. – Загадзя ў нас была створана рабочая група, распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў па пад­рыхтоўцы і правядзенні добраахвотнай акцыі, вызначаны аб’екты. Толькі за адзін суботні дзень, 17 кастрычніка, з 23 вызначаных аб’ектаў было прыбрана 6 куб. м бытавога смецця, амаль ва ўсіх лясніцтвах высаджана 16 тысяч дрэў, у асноўным сасны, елкі і ліставых.

Далей Наталля Камовіч расказала, што работнікі Сяляўскага лясніцтва, у прыватнасці, убіралі прыбярэжныя палосы возера Сялява і зоны адпачынку, Бобрскага доследна-вытворчага лясніцтва – навялі парадак на тэрыторыі ля помніка Герою Васілю Чабатарову і ля месца адпачынку «Крыніца», што на рацэ Бобр, Дзянісавіцкага лясніцтва – займаліся ўборкай месцаў адпачынку кварталаў 33 і 47. Наогул, літаральна ўсімі лясніцтвамі і добраахвотнікамі, якія былі забяспечаны неабходным інвентаром, лес у многіх кварталах быў ачышчаны ад захламленасці, добраўпарадкаваны пахаванні і памятныя знакі, убрана смецце паблізу населеных пунктаў.

Да месца адзначыць, што пры планаванні акцыі арганізатары ўлічвалі эпідэміялагічную абстаноўку: вытрымлівалася рэкамендаваная сацыяльная дыстанцыя, у наяўнасці былі дэзынфекцыйныя сродкі для апрацоўкі рук.

Напярэдадні Наталля Камовіч запрасіла нас на так званую рэпетыцыю акцыі. Уборку лесу ўздоўж дарогі праводзілі вучні сярэдняй школы імя Уладзіміра Крыштопенкі пасёлка Крупскага і прадстаўнікі Крупскага раёна газазабеспячэння філіяла ПУ «Барысаўгаз». Як вынік – толькі газавікамі сабраны кубаметр смецця. Кожны, хто прыняў удзел у акцыі, атрымаў ад Крупскага лясгаса сувеніры – блакнот, ручку і плакат «Чысты лес. Талака па навядзенні чысціні ў лесе».

У кастрычніку, пачынаючы з 2010 года, у краіне праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес». Вось і ў мінулую суботу ўсіх нераўнадушных да прыроды людзей паклікалі дапамагчы ў навядзенні парадку.

Фота Святланы ГРЫНЬ.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

6 июня "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 6 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.