krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскай мастацкай галерэі адкрылася выстава «Пад адным сонцам»



У Крупскай мастацкай галерэі адкрылася выстава «Пад адным сонцам»

Автор / Общество / Панядзелак, 11 Студзень 2021 10:50 / Просмотров: 1005

Свае творы прывёз абстракцыяніст Сяргей Махнач – 40 незвычайных работ, прысвечаных нашай неверагоднай прыродзе, знакавым месцам у Беларусі, а таксама яркім падарожжам за мяжой.

Захапляцца жывапісам Сяргей пачаў яшчэ ў дзяцінстве – шмат маляваў, вывучаў альбомы жывапісу з дамашняй бібліятэкі, ствараў свае малюнкі на аснове ўражанняў ад работ вядомых майстроў.

Але прафесійна пайшоў па іншай сцяжыне. Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пазней атрымаў дадатковую адукацыю ў галіне мене­джменту. Зараз працуе менеджарам у сферы інфармацыйных тэхналогій.

Пэўны час у творчасці Сяргея быў перапынак. Штуршком да аднаўлення стала камандзіроўка ў ЗША, падчас якой ён змог наведаць Музей мастацтваў у Філадэльфіі і ўбачыць арыгіналы карцін блізкіх яму аўтараў: Поля Сезана, Вінцэнта Ван Гога і іншых вядомых майстроў.

Аўтар працуе ў жанрах пейзажу, нацюрморта. Асноўныя тэхнікі – жывапіс алеем, акрыл, акварэль. Як правіла, работам неўласцівы выражаны рэалізм, іх у большай ступені характарызуе нечаканасць сюжэтаў, а часам і некалькі містычны настрой. Аўтар не баіцца эксперыментаваць з колерам, ствараць цікавыя вобразы, якія падахвочваюць да разважання, сузірання.

Сергей Махнач прымае актыўны ўдзел у выставах жывапісу і графікі ў Мінску, Барысаве, Светлагорску і іншых гарадах. Першая персанальная выстава адбылася ў лістападзе 2019 г. у мастацкай галерэі «ARTквартал» Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева.

Пазнаёміцца з выставай можна да 30 студзеня 2021 г. Не прапусціце!

Хрысціна ЖУКАВА, навуковы супрацоўнік  Крупскай мастацкай галерэі імя Б.У. Аракчэева.

Фота галерэі.

Автор

admin

admin

Актуально

6 июня "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 6 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.