krupki.by

ru RU be BE en EN

Святлана Шынкевіч: "Бясспрэчна, два дні ўсенароднага веча для кожнага з дэлегатаў – адна з памятных у жыцці падзей"



Святлана Шынкевіч: "Бясспрэчна, два дні ўсенароднага веча для кожнага з дэлегатаў – адна з памятных у жыцці падзей"

Автор / Общество / Чацвер, 04 Люты 2021 08:33 / Просмотров: 883

ІІІ Усебеларускі народны сход праходзіў у Мінску 2-3 сакавіка 2006 года. Ён не толькі падвёў вынікі прайшоўшых пяці гадоў, вызначыў задачы на будучую пяцігодку, але і зноў прадэманстраваў здольнасць беларусаў згуртавацца ў імя светлай мэты. У гэтым і было яго велізарнае значэнне для нашай дзяржавы. Слова – Святлане ШЫНКЕВІЧ, якая была делегатам ад Крупшчыны на гэтым сходзе:

– Бясспрэчна, два дні ўсенароднага веча для кожнага з дэлегатаў – адна з памятных у жыцці падзей. Калі гаварыць аб пачуццях, то гэта, у першую чаргу, – гонар за нашу краіну, за нашу вобласць, нашых працаўнікоў. Радавала і тое, што Мінская двойчы ордэна Леніна вобласць магла сказаць Усебеларускаму народнаму сходу, што ўсе намечаныя папярэднім форумам параметры на пяцігодку выкананы.

Напярэдадні сустрэчы ў аблвыканкаме яго старшыня Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч праінфармаваў нас, удзельнікаў сходу ад Міншчыны, аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2005 год і два месяцы 2006 года, расказаў аб задачах, якія стаяць перад сталічным рэгіёнам на перспектыву.

На сходзе запомнілася ўсё: пачынаючы ад размяшчэння нас, да правядзення пасяджэнняў, выступлення Кіраўніка дзяржавы, дэлегатаў. Графік работы форуму быў вельмі насычаным, але стомленасці не адчувалася, бо панавалі ўсеагульны ўздым і добразычлівая атмасфера. А колькі цікавых сустрэч з калегамі з іншых раёнаў і нават абласцей! Я тады працавала аператарам машыннага даення кароў СВК «Жаберычы» (зараз СУП «Шчаўры-агра») і за 2005 год ад кожнай каровы сваёй групы надаіла па 6 470 кг малака. Мне было чым падзяліцца з калегамі і даведацца, як яны дабіваюцца яшчэ вышэйшых паказчыкаў.

Выніковыя дакументы сходу яшчэ раз пацвердзілі перакананне ў тым, што ўсе мы павінны бачыць перспектыву і прымаць канкрэтныя меры па яе дасягненні. У дакументах адзначалася, што ў сельскай гаспадарцы вырашыць пастаўленыя задачы можа толькі высокатэхналагічная інтэнсіўная вытворчасць прадукцыі палёў і ферм, прычым з найменшымі ўдзельнымі затратамі і найменшым яе сабекоштам. Вось і Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2006-2010 гады, якая была прынята на ІІІ Усебеларускім народным сходзе, прадугледжвала мадэрнізацыю сельскагас­падарчай вытворчасці, значнае павышэнне ўзроўню і якасці жыцця сельскага насельніцтва.

У сваім дакладзе Прэзідэнт падкрэсліў: «Нашы мэты высакародныя, нашы перспектывы дасягальныя. І я ўпэўнены: кожны грамадзянін нашай краіны, увесь беларускі народ будзе працаваць так, каб кожны з нас мог сказаць: я люблю сваю сям’ю, я ганаруся сваёй радзімай і шчаслівы, што жыву і буду жыць і працаваць у Беларусі!»

І яшчэ адна вельмі прыемная падзея напаткала мяне падчас работы народнага форуму. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі «Аб узнагаро­джанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспуб­лікі ў 2001-2005 гадах» у ліку вялікай групы працаўнікоў Мінскай вобласці я была адзначана медалём «За працоўныя заслугі». Усё гэта – і ўзнагарода, і намечаныя на сходзе рубяжы далейшага поступу краіны – натхняла і натхняюць на новыя працоўныя здзяйсненні.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.