krupki.by

ru RU be BE en EN

З 15 па 20 лютага прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе пасёлка Крупскі



З 15 па 20 лютага прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе пасёлка Крупскі

Автор / Общество / Панядзелак, 22 Люты 2021 16:42 / Просмотров: 3421

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын
Гавары са мной па-беларуску.

Пад такім дывізам з 15 па 20 лютага прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе імя У.А. Крыштопенкі п. Крупскі. На працягу тыдня вучні, настаўнікі і працаўнікі школы змаглі паўдзельнічаць у цікавых і займальных мерапрыемствах.

Напачатку была аформленна і наладжана інфармацыйная прастора школы: інфармацыйны стэнд, выстава кніг-юбіляраў 2021 года, выстава “Беларускае – самае маё”, выстава малюнкаў да літаратурных твораў беларускіх пісьменнікаў сярод вучняў 5-8 класаў, выстава малюнкаў “Вобразы мілыя роднага краю” сярод вучняў 1-4 класаў.

Вучні 5 і 11 класаў у рамках урокаў беларускай літаратуры прынялі удзел у конкурсе на лепшага чытальніка верша Я.Янішчыц “Ты пакліч мяне.Пазаві” (11 клас) і ўрыўка “Дарэктар” з паэмы Я. Коласа “Новая зямля” (5 клас). Лепшыя работы былі адзначаны найвышэйшым балам.

А вучні 10 класа паказалі сваё майстэрства ў конкурсе “Фразеалагізмы ў малюнках”.

18 лютага прайшлі музычныя перапынкі “Цяпло роднага слова”. Вучні, настаўнікі і працаўнікі школы змаглі праслухаць і ўзгадаць такія беларускія песні як “Купалінка”, “Цячэ вада ў ярок”, “Ох і сеяла Ульяніца лянок”, “Рэчанька”, “Рушнікі і г.д.

На працягу двух дней (18-19 лютага) быў наладжаны прагляд фільмаў, знятых па творах беларускіх пісьменнікаў (“Знак бяды”, “Жураўліны крык”, “Новая зямля” і г.д.) А таксама кіналекторый “Беларускія мультфільмы: Дыснею не снілася”.

19 лютага вучні паспрабавалі скласці сэрца любімых слоў “Жыві ў сэрцы маім матуліна слова”.
У 7 класе прайшла інтэлектальная гульня “Знаўцы роднай мовы”. Каманды разгадвалі крыжаванкі, збіралі букеты з палявых і садовых кветак, разгадвалі прыказкі згодна лічбам беларускага алфавіта, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.

Вельмі шмат мерапрыемстваў прайшло і ў пачатковых класах: гульня-спаборніцтва “Перакладчыкі”, мерапрыемства “Беларусь мая сінявокая”, клубная гадзіна “Чытаем беларускія народныя казкі”, пазнавальна-інтэлектуальная гульня “Зямля пад белымі крыламі”, інтелектуальная гадзіна “Знаўцы роднай мовы”. Вучні даведаліся шмат чаго новага пра роднае слова, родную мову, беларускую культуру. А свае здольнасці па веданню беларускай мовы праверылі падчас правядзення алімпіяды па беларускай мове “Юны мовазнаўца” і ў час конкурса “Грамацей”, дзе пісалі навучальны дыктант, прысвечаны беларуска прыродзе.

20 лютага прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. У рамках гэтай акцыі было праведзена мерапрыемства “Усміхніся, павітайся па-беларуску – і атрымай…”. Кожны, хто у гэты дзень быў на працы, на занятках і выхаваўчых мерапрыемствах, змог далучыцца да гэтага свята. Трэбы было павітацца па-беларуску (дапускалася сказаць слова на беларускай мове) і атрымаць за гэта цукерку.

А апошнім акордам гэтага цудоўнага свята роднай мовы сталі малюнкі на снезе “Люблю родную мову”.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Навіцкая Тацця Аляксандраўна, настанік пачатковых класаў Адзінцова Кацярына Мікалаеўна.

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.