krupki.by

ru RU be BE en EN

60 гадоў у гармоніі і згодзе жывуць Валянцін і Сафія Карпекі з Худаўцоў



60 гадоў у гармоніі і згодзе жывуць Валянцін і Сафія Карпекі з Худаўцоў

Автор / Общество / Пятніца, 12 Сакавік 2021 14:45 / Просмотров: 824

У свой час прачытала і занатавала наступнае выказванне: «Дажыць да брыльянтавага вяселля выпадае толькі выбраным, тым, у каго залатое сэрца і стойкая любоў да жыцця і работы. І пражыць разам столькі гадоў могуць толькі тыя людзі, якія сапраўды дарагія адзін аднаму».

І ў вернасці гэтых слоў давялося пераканацца літаральна гэтымі днямі, калі начальнік аддзела загс Крупскага райвыканкама Святлана Гарнак нагадала, што 8 сакавіка спаўняецца 60 гадоў сумеснага жыцця жыхароў аграгарадка Худаўцы Валянціна Іосіфавіча і Сафіі Пятроўны Карпекаў. А напярэдадні адна з іх дачок завітала ў рэдакцыю, ад усёй вялікай сям’і прынесла віншаванне бацькам і папрасіла змясціць яго з нагоды важкай падзеі. Таму мы, а таксама чатыры з паловай тысячы падпісчыкаў «Крупскага весніка», ужо ведалі пра такую адметную дату.

Адразу ж на ўспамін прыйшло і ўрачыстае святкаванне залатога вяселля  гэтай цудоўнай сямейнай пары. Так-так, дзесяць гадоў таму Валянціна Іосіфавіча і Сафію Пятроўну з 50-годдзем сумеснага жыцця віншавалі прадстаўнік аддзела загс, вядучыя свята, шматлікія госці. І тады, у сакавіку 2011 года, залатым юбілярам быў дадзены наказ: «Наперадзе ў Вас брыльянтавы пік, і мы ад усяго сэрца жадаем Вам, каб да яго Вы падышлі поўныя сіл і здароўя, натхняемыя, як раней, любоўю і клопатам родных людзей, а ў фамільным гняздзе Каханне няхай стане доўга­жыхаром не толькі для Вас, але і для Вашых унукаў і праўнукаў».

Так яно і надарылася. Хутка праляцеў дзясятак гадоў, і зноў сустрэча, але ўжо – з брыльянтавымі юбілярамі. Забягаючы наперад, зазначым, што, па словах гаспадароў, калі б не такая эпідэміялагічная сітуацыя, яны планавалі зноў сабраць усіх родных ім людзей, а іх нямнога нямала, а 34 чалавекі! На залатое вяселле прыязджалі шасцёра дзяцей з жонкамі і мужамі і чатыр­наццаць унукаў. За прайшоўшы час на свет з’явіліся яшчэ адзін унучок, якому зараз 7 гадоў, і тры праўнучкі.

І вось зараз гэту сямейную пару з Худаўцоў ушаноўвалі начальнік аддзела загс Крупскага райвыканкама Святлана Гарнак і прадстаўнік адміністрацыі філіяла «Крупскае УМГ ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», старшыня прафсаюзнай арганізацыі Мікалай Макарэвіч, дзе перад выхадам на заслужаны адпачынак працаваў Валянцін Карпека. Выступаючыя адзначалі, што агеньчык, які калісьці ўспыхнуў у сэрцах маладых і юных, яны збераглі да гэтага часу.

Святлана ГАРНАК, Валянцін і Сафія КАРПЕКІ падчас подпісу пасведчання аб рэгістрацыі шлюбу
Святлана ГАРНАК, Валянцін і Сафія КАРПЕКІ падчас подпісу пасведчання аб рэгістрацыі шлюбу

–  Восьмага сакавіка 1961 года ў Шэйкаўскім сельскім Савеце дэпутатаў вы заключылі свой сямейны саюз, у хуткім часе адсвяткавалі першы юбілей шлюбнага жыцця, праз 25 гадоў – юбілей сярэбранага вяселля, затым залатога. А сёння вы стаіце на вяршыні жыцця,  і вяршыня гэта брыльянтавая. Яна дапамагла захаваць Вашы сэрцы такімі і пранесці праз гады радасці і клопатаў павагу і давер адзін да аднаго. У прысутнасці ўсіх прашу адказаць Вас, Валянцін Іосіфавіч, ці згодны вы са сцвярджэннем, што брыльянтавы юбілей – гэта вялікі, таемны дар жыцця? Сафія Пятроўна, ці згодны вы жыць у каханні, даверы і павазе да жалезнага вяселля, да 65-годдзя? – звярнулася да мужа і жонкі Святлана Гарнак.

Як і 60 гадоў таму яны дружна адказалі: «Так». Па ўзаемнай згодзе брыльянтавы юбілей быў зарэгістраваны. Сведчаннем таму сталі подпісы, пастаўленыя Валянцінам Іосіфавічам і Сафіяй Пятроўнай у пасведчанні аб рэгістрацыі шлюбу. А віншаваннем адзін аднаго быў першы брыльянтавы сямейны пацалунак, які суправаджаўся апладысментамі прысутных на ўрачыстасці.

Затым Святлана Гарнак выказала пажаданні слаўным юбілярам ад імя раённага выканаўчага камітэта, уручыла ім памятны адрас, кветкі, набор цукерак і бутэльку шампанскага.

– Думаю, са мной пагадзяцца ўсе: чым больш значны юбілей, тым ён больш каштоўны. З вялікім хваляваннем і радасцю вітаю Вас, Сафія Пятроўна і Валянцін Іосіфавіч, з нагоды падзеі, шлях да якой вылічваецца даўжынёю ў цэлыя 60 гадоў, – гаварыў Мікалай Макарэвіч. – Роўна 60 гадоў назад вы далі адзін аднаму клятву вернасці і нясеце яе па жыцці па сённяшні дзень. Брыльянтавы юбілей пацвердзіў, што сямейны саюз высакародны і трывалы да жыццёвых выпрабаванняў. За гэтыя гады вам удалося стварыць моцную сям’ю і зберагчы самы каштоўны падарунак лёсу – шчаслівы шлюб, які даў Вам ганаровыя званні дзядулі і бабулі, прадзядулі і прабабулі. І ўсё гэта – не дар з неба, а карпатлівыя, заслужаныя працавітасцю этапы жыцця. Трэба шмат кахання, цярпення, разумення і клопатаў, каб сустрэць такую дату! Здароўя Вам, шаноўныя, далейшага ўзаемаразумення, дабрабыту і шчасця.  

Ізноў – віншавальны ліст, букет кветак, сувеніры. З гэтага дня ў асабістым архіве сям’і Карпекаў захоўваецца пасведчанне аб рэгістрацыі юбілею, якое напомніць аб тым, што вось ужо 60 гадоў яны ідуць побач, з’яўляючыся яркім прыкладам для дзяцей, унукаў і праўнукаў.

А затым пацяклі ўспаміны...

– 60 гадоў мінула, як адно імгненне, – пачала размову Сафія Пятроўна. – І, напэўна, гэта правільна, што запамінаюцца шчаслівыя моманты. Як сёння, памятаю той веснавы дзень, калі мы афармлялі шлюб у сельсавеце, які размяшчаўся тады ў вёсцы Шэйка. Распісаліся, а вяселле спраўлялі і ў Худаўцах, дзе я жыла, і ў Асінаўцы, цяпер вёска Карпаўка, адкуль мой Валянцін. Ехалі ад адной вёскі да другой на конях, дугі якіх упрыгожылі кветкамі. А якое разводдзе было 8 сакавіка 1961 года!

– Але перш, чым мы сталі жыць у Худаўцах, давялося, як кажуць, пакалясіць па свеце, – працягваў Валянцін Іосіфавіч. – Гадоў з восем жылі ў Сібіры, затым у Цюменскай вобласці, у Ханты-Мансійску. Тут нарадзіліся нашы Вова і Юра. Затым была Гомельская вобласць, а ўжо як прыехалі на Крупшчыну, так і засталіся. Спачатку я працаваў інжынерам у саўгасе «Авангард», а потым – у калгасе імя Калініна, калі старшыня гаспадаркі Дзмітрый Мартынавіч Нікіфарэнка прадаставіў нам жыллё. А вось апошнія гады свайго працоўнага жыцця мной аддадзены Крупскаму УМГ.

15 гадоў працавала паштальёнам у аддзяленні сувязі Худаўцы Сафія Пятроўна. Яна даносіла вяскоўцам газеты, часопісы, пісьмы, паштоўкі, тэлеграмы. У адну паштовую сумку ўся карэс­пандэнцыя не ўмяшчалася, прыходзілася насіць дзве. Тады людзі выпісвалі па некалькі экзэмпляраў перыёдыкі, пісалі пісьмы, з кожнай адметнай датай дасылалі паштоўкі.

Хутка ішоў час. За Уладзімірам і Ірынай з’явіліся Леанід, Лілія, затым Святлана і Наташа. Хто жыве на сваёй малой радзіме, хто ў Расіі, на Украіне, хто ў Мінску.

Падчас далейшай размовы з Сафіяй Пятроўнай і Валянцінам Іосіфавічам давялося пачуць наступнае:

– Нягледзячы на тое, што столькі часу разам, мы ніколі ўсур’ёз не сварыліся. Пэўна, як кажуць цяпер, сышліся характарамі. Трэба давяраць адзін аднаму, паважаць сваю палавіну, мець гармонію з бліжнімі і з самімі сабой. У нашай сям’і заўсёды пануюць мір, лад і згода. Мо’ таму сыны і дочкі такія слаўныя. Пра зяцёў і нявестак таксама толькі станоўчае скажам: уважлівыя, дбайныя, добразычлівыя. На­огул, як збярэцца ўся сям’я – ажно 34 чалавекі! І ўсе шануюць і любяць нас. Як толькі якая вялікая работа надараецца, дык усе імкнуцца ў Худаўцы.

Валянцін Іосіфавіч і Сафія Пятроўна (у цэнтры) у акружэнні родных у дзень брыльянтавага вяселля. Побач злева – Святлана ГАРНАК і Мікалай МАКАРЭВІЧ
Валянцін Іосіфавіч і Сафія Пятроўна (у цэнтры) у акружэнні родных у дзень брыльянтавага вяселля. Побач злева – Святлана ГАРНАК і Мікалай МАКАРЭВІЧ

Гісторыя кахання і шлюбнага жыцця гэтай пары пацвярджае тэарэму аб тым, што кожны чалавек мае сваю палавінку, і шчаслівы той, хто сустрэў яе. Пагадзіцеся, гэтых людзей нельга лічыць пажылымі, бо яны ўяўляюць сабой унікальны прыклад таго, як можна заставацца маладымі, нягледзячы на тое, што напісана ў пашпартах.

Ад’язджаючы, мы яшчэ раз акінулі позіркам дом з вялікімі светлымі вокнамі, дзе жывуць працавітыя людзі, багатыя сваімі шасцярыма дзецьмі, пятнаццаццю ўнукамі і трыма праўнукамі. Жывуць у згодзе з днём сённяшнім, думаюць і пра заўтрашні. І няхай  і надалей ім шчасна жыць зязюля зычыць. 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.