krupki.by

ru RU be BE en EN

На Крупшчыне стартаваў агульнарэспубліканскі праект БРСМ "Роднае-народнае"



На Крупшчыне стартаваў агульнарэспубліканскі праект БРСМ "Роднае-народнае"

Автор / Общество / Панядзелак, 07 Чэрвень 2021 15:57 / Просмотров: 857

У сучасных умовах важным у выхаванні моладзі з'яўляецца не толькі напаўненне мерапрыемстваў адукацыйным сэнсам, але і выхаванне грамадзяніна-патрыёта. Новы праект і рэалізуецца з мэтай фарміравання ў дзяцей любові да Радзімы, павагі да яе гісторыі, беражлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі.

Прадстаўнік раённага камітэта грамадскага аб'яднання «БРСМ» Ганна Камарова распавяла, што сімвалам праекта з'яўляецца чырвона-зялёная стужачка і хештэг #Роднае-народнае.

– Сімвалічна, што праект саюз моладзі запускае ў Год народнага адзінства – адзначыла яна. – Сцяг і Герб лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшым сімвалам народа. Яны сімвалізуюць, увасабляюць для кожнага грамадзяніна яго Радзіму. Безумоўна, кожны павінен паважаць і ведаць на памяць гімн сваёй краіны. Гэта вельмі важна. Мы будзем актыўна папулярызаваць усё гэта моладзевай сучаснай мовай.

Акцыю падтрымалі вучні гарадской сярэдняй школы № 1.

– Я лічу, што кожны жыхар горада, раёна і Рэспублікі павінен ведаць свой сцяг, свой Герб, свой гімн – падзялілася ўражаннямі Анастасія Шмаўгонец. – Акрамя таго, мы павінны імі ганарыцца гэтак жа, як ганарымся поспехамі сваіх землякоў. Цёпла і шчыра мы павінны адклікацца аб сваёй краіне, малой радзіме, дзе нарадзіліся і выраслі, дзе жывуць нашы родныя, куды мы можам вярнуцца ў любы час, таму што тут нас любяць і заўсёды чакаюць.

Автор

Светлана Гринь

Светлана Гринь

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.