krupki.by

ru RU be BE en EN

Чаму мы рэдка гаворым па-беларуску?



Чаму мы рэдка гаворым па-беларуску?

Автор / Общество / Чацвер, 16 Ліпень 2015 14:25 / Просмотров: 3249

Мне, студэнту-журфакаўцу, далёка неабыякава моўнае пытанне. Напэўна, таму і сітуацыі, звязаныя з мовай, надзвычай чапляюць за жывое. З апошніх выпадкаў, у якіх давялося апынуцца. 

Першы такі. Здаў я экзамены і ішоў па сталічнай вуліцы ў радасных марах пра вольнае лета. І яны ў той час займалі ўсе мае думкі. Раптам не чую, а, хутчэй, адчуваю, што мяне нехта запыняе: «Прабачце, калі ласка….» І далей угадвалася нейкая просьба, але спалучэнне слоў і іх вымаўленне было настолькі нязвычным, што зразумеў я не адразу. Спыніўся, каб перапытаць і заўважыў, што чалавек неяк сумеўся і паўтарыў крыху цішэй. Аказалася, што гэта замежны госць сталіцы, і пытаецца ён у мяне, як знайсці вуліцу і пэўную ўстанову на ёй… І пытаецца па-беларуску. Выпадак другі. Давялося мне з’ездзіць у горад Брэст – заходні фарпост нашай краіны. Блукаючы па яго прывабных вуліцах, я натыкнуўся на маладую пару, якая глядзела на інфармацыйную шыльду, на якой абласная ДАІ заклікала прышпільвацца за стырном. І да мяне даляцела наступнае: «Не могли уже по-русски написать, ничего не понятно!» Звычайна я не ўмешваюся ў чужыя размовы, але гэтым разам не стрымаўся:  «А вы што, не беларусы? Давайце перакладу вам на рускую мову…» «Белорусы мы, но на белорусском языке раговаривать не собираемся. Зачем он нам?!» Гэтыя выпадкі і падштурхнулі мяне паразважаць на вось якую тэму: чаму мы досыць рэдка чуем у побыце беларускую мову? Хоць і любім яе, і разумеем. Згадзіцеся, што ў пераважнай большасці гэта так.

Нярэдка гучыць такі аргумент: «Усё разумею, а вось сказаць не магу». Маўляў, слоўнікавага запасу не хапае ў галаве. Што ж, аргумент мае рацыю, калі мова не ў актыўным ужытку, то і патрэбныя словы знаходзяцца не адразу. Але яны ж ёсць! Гэта дакладна, бо беларуская мова закладзена ў нашай генетычнай памяці. І не трэба саромецца, калі нейкіх слоў не хапае. Гэта пакуль. Галоўнае – мець жаданне гаварыць па-беларуску.

Мне пашанцавала. У сям’і маёй – людзі, якія з вялікай пашанай ставяцца да беларускай мовы. Ды й настаўніца беларускай мовы і літаратуры прывівала шчырую любоў да роднага слова ўсім тым, у каго яна выкладала. На мой погляд, менавіта гэтыя два інстытуты – сям’я і школа – з’яўляюцца асноўнымі ў працэсе выхавання, у тым ліку і моўнай культуры. Паглядзім праўдзе ў вочы. Ці шмат у сем’ях гавораць па-беларуску? На жаль, не. А яшчэ скажу, што далёка не ў кожнай школе, асабліва гарадской, мове надаецца належная ўвага. Ведаю, бо сам нядаўна з-за парты. 

Уласна мяне не можа не радаваць, што ўсё ж такі беларуская мова часцей пачынае гучаць з вуснаў моладзі. Паверце, я гэта ведаю дакладна, бо ўжо чацвёрты год знаходжуся ў вірлівым студэнцкім асяроддзі. Можаце спытаць: «Што тут дзіўнага? Журфакаўцу сорамна было б не валодаць роднай мовай!» Адкажу, што маю шмат сяброў-прыяцеляў, сярод якіх шмат не толькі «лірыкаў», але і «фізікаў», якія з радасцю гавораць па-беларуску. І адзначу, што гэта істотна павышае іх статус. Дарэчы, у нас на факультэце ёсць магістрант, які прыехаў вучыцца з Японіі. Дык вось, яго валоданню беларускай мовай могуць пазайздросціць многія беларусы.

Зараз ствараецца шмат гурткоў, грамадскіх ініцыятыў, факультатываў, на якіх чалавек можа ўдасканаліць свае веды ў беларускай мове, гісторыі, літаратуры, праводзяцца грамадскія чытанні. Прыемна бачыць, што часам на такіх імпрэзах проста не хапае месцаў для ўсіх жадаючых. На жаль, пакуль што падобныя з’явы не маюць сістэмнага характару. І з гэтага ўсе мы павінны зрабіць вывады. А ці ведаеце, які захад зрабілі зараз шэраг буйных кампаній-вытворцаў?  Яна робяць сваю рэкламу на беларускай мове, і ў Мінску яе шмат. Гэта таксама гаворыць само за сябе.

Напрыканцы хачу вярнуцца да сітуацый, што прыводзіў вышэй. Канечне, той турыст, якому я тлумачыў дзе знаходзіцца вуліца, ведаў па-беларуску з дзясятак выразаў, ды й вымаўленне давалася з цяжкасцю. Але галоўнае, што чалавек, плануючы візіт, не абыйшоў і моўнае пытанне, каб такім чынам выказаць павагу да нашай краіны і яе людзей. А тыя, у Брэсце, былі звычайнымі хамамі. Гэтая загана ахоплівае асобу цалкам і выяўляецца ў адносінах да чаго заўгодна (у дадзеным выпадку да мовы).

Зразумела, што кожны чалавек мае права мець зносіны на той мове, на якой яму зручней. І нас ніхто ў гэтым не абмяжоўвае. Ведаць і паважаць родную мову павінен кожны чалавек, а таксама паважаць мову свайго суразмоўцы. На пытанне тым, з Брэста (і падобным), навошта беларуская мова, хачу адказаць наступнае. Кожны беларус павінен ведаць гісторыю і культуру сваёй краіны, валодаць беларускай мовай. Для кожнага народа мова з’яўляецца асноўным элементам нацыянальнай свядомасці і важнейшым фактарам, які трымае беларусаў як нацыю. Ці будзе хто са мной спрачацца? Не? Тады давайце будзем смялей гаварыць па-беларуску! Беларуская мова – мова нашых продкаў. Ад нас жа залежыць, ці будзе яна мовай нашых нашчадкаў.

Аляксандр НАВАХРОСТ.

Автор

admin

admin

Актуально

23 апреля встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 23 апреля, в 15.00 в аг. Докудово возле магазина ИП Урывский В.И. встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна.

22 апреля встречу с населением в д. Купленка проведет председатель районного Совета депутатов

Во вторник, 22 апреля, в 16.00 в д. Купленка возле дома № 24 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна.

23 апреля "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 23 апреля, с 9.00 до 10.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

18 апреля ИМНС проведет для предпринимателей тематический день информирования

18 апреля инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей проводится тематический день информирования по особенности определения налоговой базы подоходного налога с физических лиц при осуществлении индивидуальными предпринимателями предпринимательской деятельности. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.