krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупскі музей падрыхтаваў прэзентацыю рэпрадукцый карцін Міхаіла Савіцкага, якому 18 лютага споўнілася б 100 гадоў



Крупскі музей падрыхтаваў прэзентацыю рэпрадукцый карцін Міхаіла Савіцкага, якому 18 лютага споўнілася б 100 гадоў

Автор / Общество / Аўторак, 08 Люты 2022 16:14 / Просмотров: 915

Тэма вайны – адна з распаўсюджаных тэм твораў літаратуры і мастацтва. Таму і звярнуліся арганізатары мерапрыемства "Жывая памяць удзячных пакаленняў", удзельнікамі якой сталі прадстаўнікі моладзі, да творчасці савецкага і беларускага мастака, Героя Беларусі Міхаіла Савіцкага, якому 18 лютага споўнілася б 100 гадоў з дня нараджэння.

– Вайна застала Міхаіла Савіцкага 20-гадовым юнаком, – расказвае навуковы супрацоўнік Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея Анастасія Гайдук. – Ён удзельнічаў у баях за Севастопаль. Трапіў у палон, прайшоў тры канцэнтрацыйныя лагеры. Быў сведкам жахлівых злачынстваў фашыстаў. Цудам выжыў. І пачаў адлюстроўваць на карцінах усю тую жудасць людской трагедыі, якую бачыў сваімі вачыма.
Увазе гледачоў была прадстаўлена прэзентацыя рэпрадукцый карцін на ваенную тэматыку. На іх вельмі цяжка глядзець. Той, хто раз іх убачыў, ніколі не забудзе маўклівыя постаці нябожчыкаў, горы трупаў, абяссіленыя шкiлеты вязняў.
– Ёсць у мастака і аўтапартрэт, – працягвае Анастасія Гайдук, а на слайдзе дэманструецца палатно «Вязень 32815». – Юнак у робе на фоне варот Бухенвальда. Маленькі чырвоны трохкутнік на робе з літарай R абазначае «рускі, палітычны». Нумар на жэтоне – асабісты нумар вязня. Страта жэтона каралася смерцю. Юнак стаіць ганарліва выпраўлены. Кулакі моцна сціснуты. У позірку – смеласць, непакоранасць.
Паказваючы рэалістычныя жахі канцлагераў, разам з гэтым аўтар адлюстраваў гераізм і бяссмерце чалавека-змагара.
Падводзячы вынікі сустрэчы, Валянціна Скваркоўская падзякавала за ўвагу і пажадала моладзі будаваць сваё шчаслівае будучае ў прыгожай і мірнай краіне, цаніць, берагчы і захоўваць памяць аб гістарычным мінулым.

Іна ГАРА.
Фота Святланы ГРЫНЬ.

Автор

admin

admin

Актуально

6 июня "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 6 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.