krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупках напярэдадні дня роднай мовы прайшла прэзентацыя кнігі Юртаева



У Крупках напярэдадні дня роднай мовы прайшла прэзентацыя кнігі Юртаева

Автор / Общество / Серада, 23 Люты 2022 14:05 / Просмотров: 1088

 

Вы можаце ўспомніць выпадкі, калі ў мастацкай галерэі дазвалялі крычаць, тупаць, смяяцца, мяўкаць? Не? А вось вучням гарадскіх школ было дазволена ўсё! Бо прэзентаваць сваю кнігу прыехаў беларускі паэт і празаік Дзмітрый Юртаеў.

Трэба адзначыць, што пісьменнік ужо бываў у Крупках некалькі гадоў таму. Тады ён знаёміў сваіх маленькіх чытачоў з кнігай «Ни секунды тишины». На гэты раз Дзмітрый Юртаеў прывёз презентацыю новай кнігі на беларускай мове «Казкі ката Грамапападомуса». Яна павінна выйсці ў свет у красавіку гэтага года. Дзяўчынкам і хлопчыкам пашчасціла пазнаёміцца і з цікавым чалавекам – паэтам, празаікам, перакладчыкам, мастаком, дызайнерам, пераможцам і лаўрэатам некалькіх прэстыжных міжнародных конкурсаў, і з яго цікавай кнігай. Школьнікі ўбачалі яе ў электронным варыянце. Такая яркая і маляўнічая. Дарэчы, ілюстрацыі да кнігі рабіла знакамітая мастачка Аксана Аракчэева. Вершы, безумоўна, адразу падкупілі маленькіх чытачоў сваім выразным рытмам, лёгкім складам і тонкім пачуццём гумару. Дзецям спадабаліся гісторыі ката Грамапападомуса, якія здарыліся з ім і не толькі.
Асабліва парадавала дзяцей тое, што творы аўтара можна было не толькі паслухаць: кожны здолеў на некалькі хвілін пераўвасобіцца ў героя верша! Так, у галерэю ненадоўга «зазірнулі» велікан Шурум-Бурум, кацяняты Руды Хвосцік і Чорны Носік, летуценны Конік і цэлы шэраг лясных звяроў. Ганарыцца аўтар партрэтамі на вокладцы кнігі «Ни секунды тишины». Хоць дзеці, бачачы іх, гучна і залівіста смяюцца. Чаму? Вазьміце ў рукі гэтую кніжку, і ўсё зразумееце самі.

Дзмітрый Юртаеў настолькі ўжываўся ў ролю любога героя верша, што персанажы літаральна ажывалі ў гэты дзень. Адгадваючы рэбусы, загадкі, паўтараючы вершаваныя радкі, дзеці хорам прамаўлялі творы аўтара. Госці ладзілі сцэнкі, на хаду прыдумвалі рыфмаваныя экспромты.

Закладкі і календары выйгралі ўсе ў насычаных эмоцыямі конкурсах. Як і чакалася, выступленне прайшло на ўра: дзеці былі ў захапленні ад смелых ідэй аўтара. Пасля прэзентацыі вучні змаглі набыць зборнік вершаў з аўтографам, а некаторым госць намаляваў у кнізе партрэт.

Гледзячы на гэтага жартаўніка, здаецца, быццам усё выступленне – імправізацыя, але, аказваецца, Дзмітрый распрацаваў дзіцячыя праграмы, з якімі ён ездзіць па свеце і знаёміць са сваёй творчасцю дзяцей і дарослых. Беларусь, Расія, Украіна, Літва, Польшча, Германія – і гэта яшчэ не поўны пералік краін зямлі, якія ўжо ведаюць аб беларускім творцы.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

Светлана Гринь

Светлана Гринь

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.