krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчанка Ала Закрэўская вырасціла памідор вагой 722 грамы



Крупчанка Ала Закрэўская вырасціла памідор вагой 722 грамы

Автор / Общество / Субота, 08 Жнівень 2015 08:01 / Просмотров: 1763

Адразу зазначым, што агульную мову з агародніннымі культурамі  і ў прыватнасці з памідорамі крупчанка Ала Закрэўская знайшла ўжо даўно. Кожнае лета, яшчэ напачатку ліпеня, гаспадыня прапаноўвае ўжо сваім хатнім спелыя плады.

– У мяне самыя розныя гатункі расады – «Бычье сердце», «Цыганочка», «Витязь», «Загадка»... У цяпліцу высаджваю яе вельмі рана, – расказвала Ала Георгіеўна, калі прынесла ў рэдакцыю два памідоры: адзін – вагой 722 грамы, а сярэдзіна другога аказалася вельмі ўжо фігурнай. – Люблю даглядаць памідоры, таму праблем з імі няма. А ўсё, мабыць, таму, што ведаю, з якой перыядычнасцю праводзіць тую ці іншую працэдуру, якая не толькі станоўча ўплывае на колькасць і якасць таматаў, але і захоўвае іх ад каварнай фітафторы і іншых непрыемных хвароб. За лета праводжу некалькі такіх працэдур і ўраджай атрымліваецца выдатным.

Памідоры ў сям’і Закрэўскіх, як зазначыла гаспадыня, любяць усе. Але вельмі ўжо да спадобы яны ўнукам. Да іх, дарэчы, яны заўсёды просяць... сала. 

– Савелій, напрыклад, аддае перавагу вялікім па памерах таматам, а вось Ілона адбірае памідоры ў выглядзе перцаў, – працягвала Ала Георгіеўна. –  Толькі што зняла цэлае вядро, дык унукі кожны сабе выбіралі тыя, якія жадалі. А вялізныя чырвоныя памідоры вісяць на кустах штук па 11-12, ледзь-ледзь адразаеш іх. Плод, што вам паказала, напрыклад, заважыў 722 грамы. Мо’ і большыя былі, ды мы неяк не падумалі ўзважыць. А тут пабачылі ў газеце здымак з незвычайным агурком і вырашылі таксама вынесці свае таматы на суд чытачоў.

Мы ж пажадаем дбайнай гаспадыні далейшага няспыннага сяброўства з памідорамі!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

13 сентября "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 13 сентября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского райисполкома ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.