krupki.by

ru RU be BE en EN

Дзевяцікласніца Ігрушкаўскай СШ Ілона Філіповіч стала пераможцай творчага конкурсу «100 крокаў да прафесіі пракурора»



Дзевяцікласніца Ігрушкаўскай СШ Ілона Філіповіч стала пераможцай творчага конкурсу «100 крокаў да прафесіі пракурора»

Автор / Общество / Пятніца, 27 Май 2022 14:33 / Просмотров: 694

Праводзіўся ён Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь і прымеркаваны да святкавання 100-годдзя ўтварэння органаў пракуратуры.

На конкурс было прадстаўлена 1 200 работ па намінацыях «Лепшы плакат», «Лепшы відэаролік», «Лепшае эсэ». З іх – каля тысячы эсэ. Толькі пяць сачыненняў абраны лепшымі. Сярод іх – праца Ілоны.

– Ілона ўзнагароджана Граматай за глыбіню выкладання думкі, – кажа кіраўнік работы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры і класны кіраўнік дзяўчынкі Вольга Казак. – Ілона валодае аналітычным мысленнем. З вялікай колькасці інфармацыі ўмее вылучыць галоўнае і сістэматызаваць. Падчас цырымоніі ўзнагаро­джання Ілоне былі выказаны словы падзякі за тое, што эсэ напісана на беларускай мове. Адзначаны і той факт, што ў эсэ Ілона акцэнтавала ўвагу на тым, што Генеральная пракуратура займаецца расследваннем фактаў генацыду беларускага народа.

«Праца пракурора, на маю думку, фарміруе характар чалавека, бо ў сваёй прафесійнай дзейнасці ён павінен валодаць такімі асабістымі якасцямі, як аналітычнае мысленне, прынцыповасць, добрая памяць і ўвага, высокая самаацэнка, эмацыйная ўстойлівасць. Уладальнік гэтай даволі сур’ёзнай прафесіі павінен памятаць, што за яго спінай не толькі родныя і блізкія яму людзі, але і ўвесь наш беларускі народ, памятаць, што вельмі часта ад няправільна пастаўленай коскі ў вядомым выразе з казкі «Казнить нельзя помиловать» залежыць лёс чалавека», – разважала ў сачыненні Ілона.

Іна ГАРА. Фота Вольгі КАЗАК.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.