krupki.by

ru RU be BE en EN

На Крупшчыне беражліва захоўваецца духоўная спадчына



На Крупшчыне беражліва захоўваецца духоўная спадчына

Автор / Общество / Серада, 05 Кастрычнік 2022 15:02 / Просмотров: 1186

Спакон вякоў традыцыі продкаў лічыліся неад’емнай часткай культуры народа. Яны захоўваліся, памнажаліся і перадаваліся нашчадкам. Таму і сувязь паміж пакаленнямі непарушная.

Захаванне каштоўных матэрыяльных і духоўных здабыткаў, назапашаных стагоддзямі нашымі продкамі, асаб­ліва актуальна ў Год гістарычнай памяці. Сімвалічна, што сёлета мы адзначалі 1030-годдзе ўсталявання Праваслаўя на беларускіх землях. Захаванне духоўных багаццяў – гэта не проста праца. Гэта хараство, якім напаўняецца ўнутраны свет чалавека. Прыемна, што на нашай Крупскай зямлі з пашанай захоўваюцца духоўныя здабыткі мінуўшчыны. Аб гэтым сведчыць новаасвечаны храм у вёсцы Грыцкавічы, які не так даўно адкрыўся пасля рамонту.

Храм Праабражэння Гасподня мае вялікую гісторыю. Гэта адзін са старажытных храмаў. Складаны лёс быў у царквы. Як распавялі ў сястрыцтве пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы, храм пабудаваны ў 1622 годзе. Толькі ўявіце сабе – святыні 400 гадоў! Дзякуючы таму, што храм знаходзіцца на ўзвышшы за вёскай, яму пашчасціла ўцалець падчас пажару ў 1913 годзе. Дарэчы, у тым пажары згарэла ўся вёска. У розныя часы царква то працавала, то была зачынена. Нейкі час храм быў перабудаваны ў амбар пад захоўванне зерня...

У 2021 годзе экспертная камісія дала заключэнне, што храм падлягае рамонту і рэстаўрацыі. На выкананне работ Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі благаславіў благачыннага Крупскай акругі протаіерэя Мікалая Гміра. Асноўныя сродкі прадстаўлены з Епархіяльнага ўпраўлення Мітрапалітам Веніямінам. Астатнюю частку выдзеліў Мікалай Гмір. На працягу некалькіх месяцаў працавала рамонтна-рэстаўрацыйная брыгада – вялася вялікая будаўнічая праца. Арганізацыі і прадпрыемствы раёна, мясцовыя жыхары аказалі дабрачынную дапамогу. Аб гэтым нам расказала старшыня Крупскага раённага Савета дэпутатаў Алена Дамаронак.

– Вялікая праца была зроблена па захаванні мясцовай святыні, – кажа Алена Аляксандраўна. – Прыхінуліся ўсе нераўнадушныя. Працаўнікі Крупскага лясгаса і Халопеніцкага сельвыканкама займаліся вырубкай і спілаваннем дрэў і кустоў. Ураджэнец вёскі Дудзінка Міхаіл Валаховіч ахвяраваў матэрыял для агароджы тэрыторыі храма. А ўстанавіла агароджу Крупскае УМГ. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Амкадор-Можа» вырабіла вароты. Устаноўкай варот займаўся Халопеніцкі вытворчы ўчастак ААТ «Здравушка-мілк». Каб прыха­джанам зручна было ісці да храма, пра­цаўнікі філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ-164» пабу­да­валі тратуарную дарожку. У добраўпарадкаванні прымалі ўдзел КУП «Жылцеплабуд», ААТ «Кляновічы», ДЭУ № 69. Ахвотна адазваліся і мясцовыя жыхары – выконвалі касметычныя работы.

Няхай жыве наша духоўнае багацце вечна. А храм Праабражэння Гасподня будзе невычэрпнай крыніцай духоўнай моцы.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.