krupki.by

ru RU be BE en EN

Ураджэнец Крупскага раёна, легендарны партызанскі камандзір, кавалер пяці ордэнаў Сцяпан Шупеня заўсёды быў на пярэднім краі



Ураджэнец Крупскага раёна, легендарны партызанскі камандзір, кавалер пяці ордэнаў Сцяпан Шупеня заўсёды быў на пярэднім краі

Автор / Общество / Серада, 15 Чэрвень 2022 14:34 / Просмотров: 398

Чым больш мы паглыбляемся ў гісторыю, тым больш уражвае, якіх цудоўных сыноў узгадавала наша Крупшчына. Яны не толькі ўславілі сваю малую радзіму, яны ўславілі ўсю краіну сваімі працоўнымі і ратнымі дасягненнямі і подзвігамі. Вось наш чарговы герой.

Выхадзец з народа

Сцяпан Пятровіч Шупеня нарадзіўся 10 лістапада 1896 года ў вёсцы Нача ў беднай сям’і. З дзіцячых гадоў спазнаў нялёгкую сялянскую працу. У роднай вёсцы ён скончыў 2 класы царкоўна-прыходскай школы, але далей вымушаны быў перарваць вучобу, бо трэба было дапамагаць бацькам. З 12 гадоў хлопец пачаў працаваць на смалакурным заводзе, затым на чыгунцы.

Неўзабаве пачалася Першая сусветная вайна. Баявое хрышчэнне Шупеня прыняў за межамі Беларусі, у ходзе ваенных дзеянняў быў цяжка паранены. Там, на фронце, затым у шпіталі салдат упершыню пазнаёміўся з бальшавікамі і стаў на іх бок. Пасля рэвалюцыі 1917 года Сцяпан Пятровіч добра­ахвотна далучыўся да Чырвонай Арміі і з вясны 1918 года ваяваў супраць Калчака і Дзянікіна на ­ўсходнім фронце ў складзе жалезнай дывізіі (так яна афіцыйна называлася) пад камандаваннем У.М. Азіна. Пры штурме горада Іжэўска каман­дзір узвода Шупеня быў зноў паранены і па стане здароўя дэмабілізаваны з дзеючай арміі.

Тым не менш, нягле­дзячы на стан здароўя, Шупеня не пакінуў ваенную службу. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ён доўгі час яшчэ служыў у вайсковых часцях па ахове чыгункі, у 1926 годзе ўступіў у рады камуністычнай партыі. Звольніўся ў запас толькі ў 1929 годзе і тады ж пачаў працаваць у Барысаўскім райкаме партыі. Адначасова вучыўся, спачатку завяршыў школьны курс, затым у 1935 годзе скончыў вышэйшую навучальную ўстанову. Пасля Сцяпан Пятровіч стаў працаваць у партыйных і савецкіх установах: інструктарам палітаддзела МТС у Бабруйскім і Заслаўскім раёнах, старшынёй Заслаўскага, затым пасля 1939 года – у Заходняй Беларусі старшынёй Ляхавіцкага райвыканкама, сакратаром Шчучынскага райкама партыі. На гэтай пасадзе яго і заспеў пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Як вядома, менавіта на захадзе Беларусі ў першыя дні вайны ішлі найбольш жорсткія баі. У ліпені-кастрычніку 1941 года Шупеня ў Тураўскім раёне выконваў спецыяльнае заданне, затым, адступіўшы з часцямі Чырвонай Арміі на ўсход, нейкі час працаваў у Пензенскай вобласці начальнікам палітаддзела аднаго з саўгасаў. Але ён не хацеў заставацца ў баку ад барацьбы, неаднаразова звяртаўся ў адпаведныя інстанцыі з просьбай накіраваць на фронт. Нарэшце яго заявы былі задаволены і Шупеня быў накіраваны, але не на фронт, а ў далёкі тыл. Там, пад Масквой, на станцыі Сходня вялася падрыхтоўка байцоў для засылкі ў тыл ворага.

Сцяпан Пятровіч успамінаў: «Мне належала накіравацца ў варожы тыл. 2 ліпеня мы прахо­дзілі інструктаж у Луполаве. Сюды прыехалі маршалы Савецкага Саюза Варашылаў, Шапашнікаў, Першы сакратар ЦК КП(б) Панамарэнка ў суправаджэнні групы ваенных. Атабраных для адпраўкі ў тыл пастроілі ў дзве шарэнгі. Варашылаў, прывітаўшыся, адразу ж перайшоў да справы. Ён падкрэсліў, што наша задача – стварыць партызанскія атрады, якія павінны нано­сіць удары галоўным чынам па камунікацыях праціўніка, каб перашкодзіць яго руху. Тады ж нам далі канкрэтныя заданні. Я атрымаў назначэнне ў Тураўскі раён Палескай вобласці».

І вось група, у складзе якой быў і старшы палітрук Шупеня, была перакінута на планеры, які на буксіры самалёта пераляцеў лінію фронта, на партызанскі аэрадром у раёне Бягомля Мінскай вобласці. Менавіта з гэтага аэрадрома Сцяпан Пятровіч з таварышамі ўжо самастойна ў тыле ворага перабраўся на месца свайго прызначэння, у Заходнюю Беларусь, у Ліпічанскую пушчу для кіраўніцтва партызанскім рухам на тэрыторыі Дзятлаўскага, Жалудоцкага, Зэльвенскага, Мастоўскага і Шчучынскага раёнаў.

Пачынаць было няпроста. «Я сустрэўся з сакратаром Палесскага абкама Пятром Адамавічам Лявіцкім, абмеркавалі з ім пытанне аб стварэнні партызанскага атрада. Мяне прызначылі камісарам, – узгадваў Шупеня. – Разам са мной накіраваліся сем чалавек. Па лясных сцяжынах хадзілі ў пошуках узброеных груп. Хутка адну знайшлі. У ёй было 30 чалавек. Яе арганізавалі старшыня мясцовага калгаса, сакратар Тураўскага райкама партыі і начальнік раённага аддзела міліцыі. Праз некаторы час мы аб’ядналіся з групай, якую ўзначальваў партыйны работнік. Так узнік наш партызанскі атрад».

На месцы Шупеня шырока разгарнуў вусную і друкаваную прапаганду сярод грамадзянскага насельніцтва, як вынік – масавае папаўненне партызанскіх атрадаў з ліку мясцовага насельніцтва.

Праз кароткі час там быў утвораны Шчучынскі між­раённы партыйны цэнтр пад кіраўніцтвам Сцяпана Пятровіча Шупені. Ён жа ўзначаліў і Шчучынскае партызанскае злучэнне, створанае ў красавіку 1943 года міжраённым цэнтрам у складзе партызанскіх брыгад Ленінскай, імя С.М. Кірава, імя К.Я. Варашылава, імя Ленінскага камсамола, некалькіх асобных партызанскіх атрадаў, усяго на час злучэння з Чырвонай Арміяй у 1944 г.  было каля 6 тысяч чалавек.

Гэта была сур’ёзная сіла ў барацьбе з ворагам. Да таго ж Шупеня шмат увагі надаваў прапагандзе. Пад яго кіраўніцтвам выпускаліся газеты ў пяці раёнах – усяго 52 тысячы экзэмпляраў газет і лістовак.

У час цяжкіх аблаў Шупеня выводзіў партызан усіх атрадаў у бяспечныя раёны і граміў нямецкіх акупантаў. Пасля аблаў з яшчэ большай энергіяй працягваў арганізоўваць работу па барацьбе з фашысцкімі захопнікамі.

Аб баявой дзейнасці злучэння камандзір падрабязна напісаў у сваёй кнізе «Гнеўная Шчара», якая выйшла з друку ў 1977 годзе. Пра яе маштаб красамоўна сведчаць і наступныя лічбы. За гады барацьбы партызанамі Шчучынскага злучэння было пушчана пад адхон 485 варожых эшалонаў, узарвана 39 мастоў, зні­шчана больш за 14 тысяч салдат і афіцэраў праціўніка. Разгромы варожых гарнізонаў у райцэнтры Жалудок, вёсцы Руда-Яварская Дзятлаўскага раёна і многія другія аперацыі праводзіліся пад кіраўніцтвам Сцяпана Пятровіча. Як сведка і напамінак аб гэтым баявым мінулым з’яўляецца памятны знак, устаноўлены ў Ліпічанскай пушчы на месцы дыслакацыі міжрайцэнтра з прозвішчам Шупені.

Партызанскі  шлях камандзіра адзначаны ордэнамі Суворава другой ступені і Баявога Чырвонага Сцяга, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» першай і другой ступеняў.

Сын пад стаць бацьку

Як вядома, акупанты шырока прымянялі сістэму заложніцтва, калі ў адместку на дзеянні партызан і падпольшчыкаў расстрэль­валі мірных жыхароў. Прыкладам можа служыць расст­рэл заложнікаў ва ўрочышчы Лебартова ў Крупках пасля разгрому партызанамі станцыі Слаўнае альбо шырока вядомы лёс сям’і партызанскага камандзіра Шмырова (бацькі Міная), ярка адлюстраваны ў мастацкай кінастужцы «Бацька».

Зразумела, што ведаў аб гэтай практыцы акупантаў і Шупеня. А ў вёсцы ж Нача заставалася яго сям’я: жонка Яўгенія Фёдараўна, 17-гадовы сын Аляксандр і 15-гадовая дачка Аня. Але гэта не спыніла партызанскага камандзіра ў яго барацьбе з ворагам.

Гэтак жа і сям’я Шупені, тут, на Крупшчыне, нягле­дзячы на смяротную рызыку.

Яшчэ вясной 1942 года Саша ўстанавіў сувязь з партызанамі, якія дыслацыраваліся каля вёскі Выдрыца. Па іх заданні ён правёў работу па разладзе гарнізона ў вёсцы Нача, які ў асноўным складаўся з  «народнікаў». Хлопец добра іграў на баяне, без яго не абходзіліся так званыя «пасядзелкі», куды, акрамя мясцовай моладзі, заходзілі і гэтыя «народнікі». У размовах Аляксандр здолеў загітаваць іх перайсці да партызанаў. У выніку амаль увесь гарнізон уліўся ў партызанскую брыгаду імя Шчорса. Трэба адзначыць, што гэта была вельмі рызыковая аперацыя. Яшчэ не сцерлася з памяці тое, што ў пачатку акупацыі некалькі камсамольцаў вёскі спрабавалі стварыць падпольную арганізацыю. Але, не маючы вопыту канспіратыўнай работы, былі выкрыты. Тады карнікі расстралялі сясцёр Сіняк –  Еўдакію і Таццяну, братоў Стасевічаў – Паўла і Пятра.

Да партызанаў далучылася і сям’я Шупені. Аляксандр стаў разведчыкам і падрыўніком. Ён з таварышамі ўзарваў бензасховішча на станцыі Крупкі, удзельнічаў у дыверсіях на чыгунцы. Аня, акрамя працы на партызанскай кухні, таксама ўдзельнічала ў баявых аперацыях. Яўгенія Фёдараўна вяла разведвальную дзейнасць, да прыкладу, яна выявіла, што каля вёскі Хутар спыніўся абоз немцаў. Паднятыя па трывозе, партызаны знішчылі некалькі дзясяткаў акупантаў і захапілі падводы з боепрыпасамі і харчаваннем.

Арганізатар партызанскага руху ў Мінскай вобласці Герой Савецкага Саюза Р.Н. Мачульскі пасля вайны ў сваёй кнізе «Люди высокого долга» аб іх напісаў наступнае: «Евгения Федоровна с детьми быстро нашла дорогу к партизанам. И привело ее туда не чувство боязни за свою жизнь и жизнь своих детей, а горячее желание патриотки сражаться с ненавистным врагом»…

Пачэсная праца – пачэсны гонар

Пасля вызвалення Беларусі Сцяпан Пятровіч працаваў намеснікам старшыні Баранавіцкага аблвыканкама, сакратаром Слонімскага райкама партыі, старшынёй Полацкага аблвыканкама, пасля расфарміравання Полацкай вобласці – намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. Ён уваходзіў у склад Цэнтральнага Камітэта КПБ, не аднойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР. На ўсіх гэтых пачэсных і адказных пасадах Шупеня працаваў з поўнай аддачай. Сведкам таму з’яўляюцца высокія ўзнагароды, якімі адзначана мірная праца легендарнага партызанскага камандзіра: ордэны Леніна і Кастрычніцкай рэвалюцыі. Трэба падкрэсліць, што ваенны ордэн Суворава і мірны – імя Леніна – адносяцца да самых высокіх узнагарод, таму з поўнай высновай можна сцвярджаць, што па сукупнасці ўзнагарод Сцяпана Пятровіча Шупеню можна аднесці да Героя.

Яго іменем названа вуліца ў Шчучыне і школа ў аграгарадку Орля на Гро­дзеншчыне.

У 1977 годзе недалёка ад месца, дзе ў гады вайны размяшчаўся штаб партызанскага злучэння пад камандаваннем Шупені, быў створаны мемарыяльны комплекс «Музей-зямлянка». На ўрачыстым адкрыцці прысутнічаў і сам камандзір злучэння. Тады ж Сцяпану Пятровічу і была павязана лента Ганаровага грама­дзяніна горада Шчучына.

Такія вось людзі высокага грамадзянскага абавязку, гаворачы словамі Рамана Навумавіча Мачульскага, выраслі і выхаваліся на Крупскай зямлі.

Марына БАРАДАЎКА, Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

28 ноября состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 ноября, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

30 ноября "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В субботу, 30 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович. Телефон 2-77-47.

28 ноября встречу с населением аг. Ухвала председатель райисполкома

Внимание! Встреча с населением председателя Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛА Анатолия Станиславовича, которая должна была пройти сегодня, 26 ноября в аг. Ухвала, переносится на четверг, 28 ноября, и пройдет в 10.00 в аг. Ухвала (административное здание Ухвальского сельисполкома).

27 ноября в д. Великая Слобода встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 27 ноября, в 11.00 в д. Великая Слобода Крупского сельсовета, ул. Лесная, 2 встречу проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ШАБЛОВСКАЯ Ирина Александровна.

27 ноября в д. Старый Сокол и в д. Новый Сокол встречи с населением проведет председатель районного Совета депутатов

В среду, 27 ноября, в 11.00 в д. Старый Сокол Ухвальского сельсовета, возле дома № 23, в 11.30 в д. Новый Сокол Ухвальского сельсовета, возле дома № 32 встречу проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

Please publish modules in offcanvas position.