krupki.by

ru RU be BE en EN

Жыхары вёскі Прошыка пераўтвараюць будні ў святы



Жыхары вёскі Прошыка пераўтвараюць будні ў святы

Автор / Общество / Пятніца, 04 Верасень 2015 14:55 / Просмотров: 1588

Жыхары вёскі Прошыка стварылі аматарскае творчае аб’яднанне «Сялявіца»Многія лічаць, што вяскоўцы у вольны час збіраюцца на лавачцы, каб пагутарыць. Але пра жыхароў вёскі Прошыка такога не скажаш, бо ёсць там аматарскае аб’яднанне «Сялявіца». Вось яго ўдзельнікі на самой справе не даюць нікому сумаваць.

Аб’яднанне ўзнікла даўно. Яно было створана, каб унесці разнастайнасць у жыццё i, безумоўна, прыносіць добры настрой жыхарам вёскi. Кiруе аматарскім аб’яднаннем загадчыца Прошыцкага сельскага клуба-бібліятэкі Наталля Чартовiч. У яе восем актывістаў: Ганна Бялаўская, Валянціна Багдановіч, Галіна  і Юрый Бародкіны, Леанід і Інэса Вашкевічы, Галіна Гурачэўская, Людміла Страленя. Вельмі падабаецца Юрый, які i спявае, i на баяне грае. Увогуле, гэта тыя людзі, якія добраахвотна дапамагаюць сельскаму клубу зрабіць свята ў вёсцы. Яны, як і ўсе, ходзяць на работу, пасля спраўляюцца з хатнімі клопатамі, а ўжо вечарам збіраюцца, каб абмеркаваць бліжэйшыя канцэртныя праграмы. Палова ўдзельнікаў ужо на пенсіі, таму для іх няма нічога лепш, як размаляваць у яркія фарбы творчасці свае будні і быць карыснымі землякам. Яны нават не ўяўляюць свайго жыцця без «Сялявіцы». 

Праводзіць святы ім вельмі падабаецца, бо быць бліжэй да людзей – толькі за радасць, а таксама прыемна дзяліцца з iмi часцінкай сваёй душы. Жыццё калектыву разнастайнае. Прымаюць удзел у турзлётах, дажынках, у розных раённых і нават абласных конкурсах. Славяцца вясёлымі пастаноўкамі, пасля якіх глядач атрымлівае запал добрага настрою. Кожны год на свята Масленіцы яны пякуць бліны, а потым частуюць усіх, хто прыходзіць да iх. Любяць выязджаць з падворкам, на якім дэманструюць свае кулінарныя здольнасці, рукадзелле i шмат што iншае. Вельмі прыгожыя рэчы вяжа кручком Інэса Аляксандраўна Вашкевіч. Гэта майстрыха ўсёй вакальнай групе звязала шалі, прычым узор на ўсіх розны. 

Жыхары Прошыкі лічаць удзельнікаў аматарскага аб’яднання мясцовымi зоркамі, пастаянна запрашаюць іх на розныя сямейныя святы: дні нараджэння, народзіны, вяселлі. Наталля Андрэеўна Чартовіч расказвае, што і нядаўна іх запрашалі на сямейнае свята ў якасці артыстаў. Там яны паказвалі сцэнкі і спявалі. Калектыў вельмі папулярны і ў жыхароў іншых вёсак. Наведваюць з канцэртамі Калодніцу, Худаўцы, Дубраўку.

У вёсцы большая частка насельнiцтва пажылога ўзросту, i для iх «Сялявіца» арганiзоўвае шмат мерапрыемстваў, дзе кожнаму ўдзяляецца асаблiвая ўвага. Увогуле, аматарскае аб’яднанне абавязкова віншуе са святамі кожнага жыхара вёскі. А калі хто-небудзь па стане здароўя не зможа прыйсці, завітваюць нават дадому. 

– Пажылыя людзі вельмі рады, калі мы прыходзім да іх з песнямі і віншаваннямі, – падкрэсліла Наталля Андрэеўна. – Можна нават убачыць на вачах слёзы радасцi, бо для iх гэта сапраўднае свята душы.

Вось, здаецца, невялiкая вёска, дзе жывуць простыя людзi, а жыццё тут пульсуе, запальвае душы і сэрцы. Яны займаюцца справай, якая iм падабаецца. Няхай жа кожны іх дзень будзе светлым, багатым на зямныя радасці, ініцыятывы і натхненне, прыемныя хваляванні за справу, якую яны робяць. Ад усяго сэрца хочацца пажадаць аматарскаму аб’яднанню поспехаў, i каб запал у іх вачах ніколі не згасаў!

Автор

Светлана Гринь

Светлана Гринь

Актуально

23 мая ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам замены кассового оборудования

23 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по вопросам замены (обновления) до 01.07.2025 г. парка кассового оборудования, маркировки и прослеживаемости товаров.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.