krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчане прымалі ўдзел у фестывалі «Напеў зямлі маёй»



Крупчане прымалі ўдзел у фестывалі «Напеў зямлі маёй»

Автор / Общество / Серада, 07 Снежань 2022 11:39 / Просмотров: 373

У мінулыя выхадныя Барысаўская зямля гасцінна вітала ўдзельнікаў XVIII абласнога фестывалю народнай творчасці.

Крупскі раён прастаўлялі народныя ансамблі народнай песні «Жывіца» і «Крупчанка», а таксама школа танцаў «Flame Dance».

– Мы штогод удзельнічаем у фестывалі, – дзеліцца ўражаннямі дырэктар Крупскага раённага цэнтра культуры Галіна Бандарык. – Трэба адзначыць, імпрэза цікавая ў прафесійным плане як для кіраўнікоў ка­лектываў, так і для артыстаў-­аматараў. Фестываль дапамагае раскрыць талент, багацце і разнастайнасць творчага патэнцыялу ўдзельнікаў. Яркі каларыт, святочная атмасфера, цудоўны настрой – уражанні проста шыкоўныя. Наперадзе – шмат ідэй для рэалізаціі.

Крупскія артысты атрымалі Дыплом удзельніка. Натхнёныя, рыхтуюцца да новых творчых імпрэз.

Іна ГАРА. Фота Крупскага РЦК.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.