krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчане перасялілі лебядзіную сям’ю ў больш бяспечнае месца



Крупчане перасялілі лебядзіную сям’ю ў больш бяспечнае месца

Автор / Общество / Панядзелак, 14 Верасень 2015 16:21 / Просмотров: 1344

Крупчане перасялілі лебядзіную сям’ю ў больш бяспечнае месцаЧалавечае ўмяшальніцтва ў птушыны лёс спатрэбілася невыпадкова. У ліпені бягучага года на аўтадарозе паблізу вёскі Язбы невядомы аўтамабіль, які ехаў з вялікай хуткасцю, наехаў на лебедзяў – самца і двух птушанят. Яны загінулі пад коламі. Як вынік, на вадаёме засталася самка і пяцёра іх дзетак. 

Крупчане перасялілі лебядзіную сям’ю ў больш бяспечнае месца

Усім нам вядома, што ў прыродзе выжывае мацнейшы. Так надарылася і на гэты раз. У хуткім часе на возера прыляцела пара чужынцаў, якія сталі выжываць няпоўнае сямейства лебедзяў з аблюбаванага кутка. І ім не стала месца на вадзе, таму даводзілася туліцца ў прыбярэжным чароце. Пабачыўшы такую сітуацыю, прадстаўнікі Крупскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, егерская служба заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява» вырашылі перасяліць сям’ю лебедзяў у іншае месца, і такім чынам выратаваць іх ад чужынцаў. Дарослым дапамагалі вучні Худавецкай школы, якія жывуць у Язбах, Дубах і Калодніцы. Рабяты з радасцю прынялі гэту прапанову і ўзялі самы актыўны ўдзел у выратаванні лебядзінай сям’і. Сведчанне таму – шматлікія фотаздымкі, зробленыя падчас дабрачыннай акцыі.

Крупчане перасялілі лебядзіную сям’ю ў больш бяспечнае месца

І зараз птушкі абжываюцца на новым бяспечным для іх месцы.

…Пагадзіцеся, прыгажосць лебедзяў нікога не пакідае абыякавым. І чым бы ты не быў заняты падчас адпачынку на возеры, але калі ўбачыш, як лебедзі павольна плывуць па ціхай і спакойнай воднай гладзі Сялявы, позірк міжволі скіроўваецца толькі на іх. Упэўнена, што ў многіх крупчан і нашых гасцей захоўваецца шмат фотаздымкаў, на якіх дружная лебядзіная сям’я плыве ўздоўж берага, не баючыся людзей. І добра, што людзі гатовыя не толькі захапляцца, але і дапамагчы птушкам у цяжкую для іх часіну.

Крупчане перасялілі лебядзіную сям’ю ў больш бяспечнае месца

Крупчане перасялілі лебядзіную сям’ю ў больш бяспечнае месца

Крупчане перасялілі лебядзіную сям’ю ў больш бяспечнае месца

Крупчане перасялілі лебядзіную сям’ю ў больш бяспечнае месца

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

8 апреля пройдет "прямая линия" с председателем Крупской проф­союзной организации работников АПК

Во вторник, 8 апреля, с 8.00 до 9.00 состоится «прямая линия» с председателем Крупской проф­союзной организации работников АПК КОЗЕЛ Валентиной Анатольевной. Телефон 8-01796 27-7-26.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.