krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскай раённай бібліятэцы наладзілі выставу, прысвечаную трыадзінай сімволіцы Беларусі



У Крупскай раённай бібліятэцы наладзілі выставу, прысвечаную трыадзінай сімволіцы Беларусі

Автор / Общество / Нядзеля, 14 Май 2023 09:12 / Просмотров: 392

14 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. 12 красавіка 2023 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 105, якім зацвердзіў назву свята. Гэтым самым мы аддаём даніну павагі ўсім тром сімвалам краіны.

У Крупскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы для чытачоў наладзілі выставу, прысвечаную трыадзінай сімволіцы.

– Выстава пачынаецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, – распавядае дырэктар бібліятэкі Наталля Купрыянава. – Бо менавіта артыкул 19 вызначае, што сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Сімвалы краіны прадстаўлены на выставачнай экспазіцыі. Для ўсведамлення ролі і значнасці дзяржаўных сімвалаў вучоныя, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы разглядаюць іх у некалькіх аспектах – гістарычным, сацыяльным, палітычным, ідэалагічным, прававым і мастацка-эстэтычным. Дзяржаўныя сцяг і герб размешчаны ў гарадах і пасёлках, на плошчах і будынках, дзіцячых установах, на сельскагаспадарчай тэхніцы і іншых. Тым самым мы аддаём павагу роднаму дому, месцу, дзе нарадзіліся, вучымся і працуем, у цэлым сваёй краіне.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.