Удзел ў адкрыцці прыняла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Ала Шахоцька. Яна адзначыла, што фонды музеяў Мінскай вобласці валодаюць рарытэтамі рэспубліканскага і сусветнага масштабу.
Цікава, што у фондах музеяў Мінскай вобласці захоўваюцца каля 400 тысяч прадметаў. На выставе прадэманстраваны 28 разам з іх галаграмамі.
Удзельнікі ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мелі магчымасць параўнаць арыгінал з яго аптычнай копіяй. Сярод экспанатаў – адзіны ў рэспубліцы музейны прадмет, які захоўваецца ў Барысаўскім аб’яднаным музеі, – арол. На выставе прадстаўлена копія. Арыгінал знаходзіцца ў фондах. Гэты знак, як паведаміла экскурсавод, змяшчаўся паверх сцяга французкага воінскага падраздзялення і быў знойдзены выпадкова на беразе рэчкі.