krupki.by

ru RU be BE en EN

Партызаны легендарнага атрада «Гвардзеец» у Крупскі раён вярнуліся толькі ў красавіку 1943 года



Партызаны легендарнага атрада «Гвардзеец» у Крупскі раён вярнуліся толькі ў красавіку 1943 года

Автор / Общество / Панядзелак, 10 Ліпень 2023 14:43 / Просмотров: 299

Партызаны легендарнага атрада вынікова ўдзельнічалі ў рэйкавай вайне. Вярнуліся «гвардзейцы» ў Крупскі раён толькі ў красавіку 1943 года і адразу ж актыўна ўключыліся ў дыверсійную дзейнасць на чыгунцы.

Ужо 20 і 23 красавіка каля станцыі Крупкі партызаны пусцілі пад адхон 2 эшалоны. Але гітлераўцы ўзмоцнілі ахову. Некалькі спроб партызан падыйсці да чыгуначнага палатна, каб замініраваць, скончыліся няўдачамі. Толькі ў ліпені яны здолелі пусціць пад адхон на адрэзку чыгункі ад станцыі Крупкі да станцыі Прыя­міна 3 варожыя эшалоны. Гэта зрабіла група падрыўнікоў пад камандаваннем Падалінскага. Падчас так званай «рэйкавай вайны» летам 1943 года падрыўнікі атрада ў некалькіх месцах узарвалі чыгуначнае палатно паміж станцыямі Крупкі і Бобр. Па сведчанні Р.А. Буевіча, у той перыяд побач з іх атрадам дзейнічалі партызаны брыгады С.Р. Жуніна. Рух на чыгунцы быў паралізаваны на 12 сутак. Гэта ўсё тым больш мела вялікае ваеннае значэнне, бо пад Курскам разгортвалася буйнейшая ў Вялікай Айчыннай вайне бітва.

Адначасова з дыверсіямі на чыгунцы «гвардзейцы» летам 1943 года рабілі засады, мініравалі дарогі. Так, напрыклад, разам з партызанамі 8-й партызанскай брыгады 20 мая з засады, каля вёскі Ухвала, былі забіты альбо паранены каля 10 гітлераўцаў. 1 жніўня на міне, пастаўленай на шашы каля пасёлка Крупкі, быў падарваны танк. 10 жніўня зроблена засада каля вёскі Знаменка, замініравана дарога каля вёскі Лісічына (у выніку страты праціўніка склалі 6 чалавек), абстраляны гарнізон у вёсцы Лютыя, 20 жніўня замініравана дарога каля вёскі Хальнявічы (на міне падарваліся 5 паліцэйскіх).

У пачатку верасня некалькі разоў мініравалася дарога Крупкі-Ухвала, у выніку ўзарваны 2 аўтамашыны, 2 павозкі, забіты альбо паранены каля 20 гітлераўцаў.

Трэба пры гэтым адзначыць, што не заўсёды дыверсіі ажыццяўляліся паспяхова, без цяжкасцей. Часам партызаны па некалькі разоў спрабавалі падыйсці да чыгункі, але безпаспяхова, іх абстрэльвала ахова. Былі страты сярод партызан і ў час правядзення баявых аперацый. Так, 8 жніўня 1943 года пры выкананні баявога задання група партызан трапіла ў засаду і вымушана была ўступіць у бой. Партызан Апет Міхаіл з вёскі Вялікае Восава (па іншых звестках з Падбярэззя), паранены ў абедзьве нагі, застаўся, каб прыкрыць адыход таварышаў. Ён да апошняга моманту адстрэльваўся, затым падарваў сябе і некалькіх ворагаў гранатай. З нагоды гэтага выпадку ў журнале баявых дзеянняў атрада «Гвар­дзеец» быў зроблены наступны запіс: «Прощай, наш боевой товарищ. За смерть твоего отца, матери, жены и детей, варварски расстрелянных людоедами, мы, партизаны, клянемся отомстить. Виновные же в твоей смерти будут наказаны, кроме того, прокляты народом». Сапраўды, пазней з дапамогай членаў падпольнай арганізацыі вёскі Восава партызаны адпомсцілі за яго гібель, былі выяўлены і растраляныя віноўнікі ў смерці героя.

Зімой 1943-1944 года партызаны вытрымалі яшчэ адну блакаду, але з вясны 1944 года зноў актывізавалі баявую дзейнасць, ужо ў складзе брыгады імя Панамарэнкі. Толькі за сакавік 1944 года група падрыўнікоў пад камандай Падалінскага пусціла пад адхон 2 варожыя эшалоны, якія рухаліся на фронт. Былі разбіты 11 вагонаў з баепрыпасамі, 4 платформы з тэхнікай, 2 вагоны з гітлераўцамі, 4 вагоны з іншымі грузамі. У гэтым жа месяцы праз сувязнога Мазалеўскага была перададзена механізатару МТС Гарбылёву магнітная міна. Яна была падкладзена да сховішча з боепрыпасамі. Выбухі працягваліся больш за 30 хвілін, быў знішчаны склад, загінулі два немцы, якія яго вартавалі.

Асобна трэба адзначыць дыверсію на чыгунцы, якую зрабілі 18 красавіка падрыўнікі пад камандаваннем Падалінскага. Каля вёскі Нача быў пушчаны пад адхон воінскі эшалон. Былі забіты альбо паранены каля 500 нямецкіх салдатаў і афіцэраў. Рух на чыгунцы быў спынены на 16 гадзін, а паравоз змаглі падняць толькі на чацвёртыя суткі.

Праз некалькі дзён каля вёскі Версанка ад закладзенай партызанамі міны была ўзарвана павозка, загінулі 5 немцаў, адзін паранены.

У маі 1944 года, каля вёскі Сяліцкае, быў пушчаны пад адхон эшалон з нямецкімі салдатамі і афіцэрамі, які рухаўся на фронт. Каля вёскі Баравуха была ўзарвана аўтамашына, загінулі афіцэр, 6 салдат, паранены 4.

Вобразна кажучы, заключным акордам дзеянняў «гвардзейцаў» стала дыверсія ў Крупках, калі сувязны Асіповіч Фёдар, уражэнец вёскі Усохі, падклаў магнітную міну пад сядзенне на бензабаку легкавой машыны. Загінулі шафёр і сам начальнік Крупскага раёна.

У чэрвені 1944 года пачалася блакада супраць партызан Барысаўска-Бягомльскай зоны, у якую трапілі некалькі партызанскіх брыгад і атрадаў, у тым ліку і «Гвардзеец». Жорсткія баі працягваліся каля месяца, блакаду ж дапамаглі прарваць наступаўшыя ў пачатку ліпеня савецкія войскі.

Скончыліся змрочныя дні акупацыі. 3 ліпеня была вызвалена сталіца Беларусі. Хутка ў Мінску адбыўся гістарычны парад беларускіх партызан. Сярод іх перад урадавай трыбунай прайшлі і «гвардзейцы». Яны з гонарам пранеслі сцяг атрада. Ім было што дакласці кіраўніцтву рэспуб­лікі.

Пачыналася мірнае жыццё.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА,
кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

  • Район
  • Область

Актуально

1 июля начальник отдела статистики Крупского района проедет «горячую линию»

В понедельник, 1 июля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы.
Телефон 8-01796 4-24-86.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.