krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчане былі сярод тых, хто пайшоў на штурм Зімняга палаца ў 1917 годзе



Крупчане былі сярод тых, хто пайшоў на штурм Зімняга палаца ў 1917 годзе

Автор / Общество / Нядзеля, 05 Лістапад 2023 12:08 / Просмотров: 513

Напярэдадні свята ўзгадаем падзеі далёкіх гадоў. У бурныя кастрычніцкія дні, калі сігналам для рашучых дзеянняў паўстаўшых у Пецярбурзе стаў выстрал з крэйсера «Аўрора», сярод тых, хто пайшоў на штурм Зімняга палаца, былі і нашы зямлякі. Гэта  матросы з «Аўроры»: ураджэнец мястэчка Бобр Іван Міхайлавіч Грыгаровіч і крупчанін Сяргей Нічыпаравіч Нагодка.

 Яны ж былі і ўдзельнікамі грамадзянскай вайны. Пазней, праз 20 гадоў, у раённай газеце «Камуністычны шлях» былі змешчаны ўспаміны Сяргея Нічыпаравіча Нагодкі. Вось што ён пісаў: «У 1917 годзе я служыў на Балтыйскім флоце. З першых дзён рэвалюцыі большасць матросаў нашага карабля перайшлі на бок паўстаўшых. На нашу долю выпала граміць буржуазію, захопліваць банкі, тэлефон, тэлеграф. Пасля гэтага мяне накіравалі на фронт. У 1918 годзе маладая савецкая рэспубліка была акружана колам ворагаў. На поўначы, каля Архангельска, дзейнічалі  войскі англійскага генерала Міллера. Супраць іх быў выстаўлены экспедыцыйны атрад № 4, у складзе якога быў і я». Нагодка быў камандзірам узвода. Ордэнам Чырвонага Сцяга матрос быў узнагароджаны ў верасні 1919 года. На той час гэта была вышэйшая ўзнагарода, пазней па значнасці прыроўненая да звання Героя Савецкага Саюза, якое было ўведзена ў СССР у 1938 годзе. Няшмат беларусаў у 1919 годзе маглі ганарыцца гэтай узнагародай. Нагодка ж быў першым з крупчан, удастое­ным 100 гадоў таму ордэна Чырвонага Сцяга.  Пазней, ужо ў 1957 годзе, гэтым ордэнам быў узнагароджаны яшчэ адзін удзельнік штурма Зімняга палаца, былы матрос Балтыйскага флоту, ураджэнец вёскі Смародзінка Абчугскага сельсавета Трыфан Данілавіч Сас.

Рэвалюцыя не была навязанай зверху. Нізы не хацелі жыць па-старому. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца той факт, што пасля падзей у Петраградзе ў гарадах і вёсках, за некаторым выключэннем, пераход улады да Саветаў ажыццяўляўся мірным шляхам. Так было і ў Беларусі.

Неўзабаве пасля ўзброенага паўстання ў Петраградзе і ўстанаўлення Савецкай улады паўсюдна на месцах пачалі стварацца новыя органы кіравання – Саветы сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Крупшчына ў пачатку 20-га стагоддзя ў асноўным уваходзіла ў Сенненскі павет, а яе заходняя частка, у прыватнасці, вёскі Нача, Дакудава і іншыя – у Барысаўскі. 26 лістапада 1917 года Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Сенненскага павета прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні ў павеце савецкай улады. Аналагічнае рашэнне прыняў і Крупскі местачковы Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У вёсках прайшлі сходы, на якіх сяляне прымалі рэзалюцыі аб прызнанні Савецкай улады.

У органы мясцовага кіравання вылучаліся людзі ў асноўным з ліку рабочых, сялян, салдат.

 Па ўспамінах жыхара вёскі Дакудава Сцяпана Дзмітрыевіча Хадасевіча, у 1917 годзе ў Барысаве дзейнічала арганізацыя РСДРП, у якую ўваходзілі і салдаты 121-га запаснога палка, у тым ліку Сцяпан і яго брат Іван. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Барысаве быў праведзены ўстаноўчы сход па выбарах у Савет рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. На ім была абвешчана савецкая ўлада і выбраны выканаўчы камітэт Барысаўскага павета ў складзе 21 чалавека, у тым ліку ўвайшлі браты Хадасевічы і Барыс Маласай, жыхар вёскі Нача. Сцяпан Хадасевіч быў выбраны старшынёй выканкама Савета, адначасова загадчыкам зямельнага аддзела. Пазней, у 1920-я гады, ён нейкі час працаваў народным камісарам земляробства БССР. Дарэчы, праз колькі гадоў яго змяніў на гэтай пасадзе яшчэ адзін наш зямляк з вёскі Калодніца Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў.

Спробы рэстаўрыраваць старую сістэму ўлады прадпрымаліся ў Расіі рознымі спосабамі. Прычым яны ажыццяўляліся не толькі сіламі ўнутранай контррэвалюцыі, але і з дапамогай іншых дзяржаў, якія хацелі «пагрэць рукі» на гэтым, вобразна кажучы «сусветным пажары». Пачалася замежная інтэрвенцыя войскамі, перш за ўсё, Англіі, Францыі, а таксама іншых еўрапейскіх краін. У выніку грамадзянская вайна, калі супрацьстаялі белагвардзейцы і часці Чырвонай Арміі, фактычна стала перарастаць у чарговую сусветную вайну.

У барацьбе супраць інтэрвентаў, а затым белагвардзейцаў падчас грамадзянскай вайны прынялі ўдзел і крупчане, перш за ўсё тыя, хто ў гады першай сусветнай вайны былі прызваны ў армію. Па нашых падліках, на абарону маладой савецкай улады ў гады грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі сталі больш за 90 крупчан.

Пасля заканчэння першай сусветнай і грамадзянскай войнаў многія з былых абаронцаў савецкай улады актыўна ўключыліся ў мірную працу, будавалі, кажучы словамі пралетарскага гімна «наш, новы мір». Прычым, хацелі палепшыць жыццё працоўных адразу і поўнасцю. Напрыклад, у першыя месяцы пасля рэвалюцыйных падзей у гарадах было ўведзена бясплатнае харчаванне. Але гэтае новаўвядзенне працягвалася нядоўга, пакуль на складах яшчэ заставаліся запасы прадуктаў харчавання. Пасля ўлады вымушаны былі гэта адмяніць. Больш таго, свае негатыўныя карэктывы ўнеслі грамадзянская вайна, байкот і дыверсіі з боку іншых дзяржаў, не кажучы аб прамой інтэрвенцыі, супраціўленне знутры, з боку тых, хто страціў падчас рэвалюцыі свае былыя льготы, пасады, капіталы і  маёмасць. Таму ўлады вымушаны былі праводзіць мерапрыемствы, якія пазней увайшлі ў гісторыю пад назвай «Палітыка ваеннага камунізму». Яна ўрэшце прывяла да яшчэ большага абвастрэння сацыяльных адносін, адказам на што стала правядзенне рэпрэсій і г.д. Свае карэктывы ўнеслі і Вялікая Айчынная вайна і пасляваенная разруха.

 Іван Дарафеевіч Бандарэнка з г.п. Халопенічы таксама быў актыўным ўдзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Яшчэ да рэвалюцыі выбралі яго членам салдацкага камітэта. Пасля сканчэння грамадзянскай вайны і дэмабілізацыі ён працаваў у Халопенічах членам камітэта беднаты, старшынёй Халопеніцкага сельсавета, а з 1929 года – старшынёй Узнацкага сельсавета. З першых да апошніх дзён Бандарэнка ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, за бая­выя заслугі быў узнагароджаны ордэнамі Славы трэцяй ступені, Чырвонай Зоркі. Вярнуўшыся з перамогай дадому, ён яшчэ доўгі час працаваў старшынёй спачатку ў калгасе «Новае жыццё», затым у родным пасёлку з аднайменнай назвай калгаса. Гэтыя прыклады можна было б працягваць.

Узнікае пытанне, а ці быў на той час іншы шлях развіцця? Ёсць такая думка: гісторыя не ведае ўмоўнага ладу. Яна ўспрымаецца такой, якой была. У 1917 годзе да рэвалюцыі прывялі нямала фактараў, гэтак жа як і пасля рэвалюцыі дальнейшы ход падзей далёка не заўсёды адпавядаў намерам яе арганізатараў і ўдзельнікаў. Але ў перспектыве пад яе ўплывам свет стаў іншым, больш справядлівым, і тыя асновы сацыяльных, эканамічных дасягненняў, якія былі ў Савецкім Саюзе і ў многім пераняты ў суверэннай Беларусі, былі закладзены менавіта перамогай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

1 июля начальник отдела статистики Крупского района проедет «горячую линию»

В понедельник, 1 июля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы.
Телефон 8-01796 4-24-86.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.