krupki.by

ru RU be BE en EN

У рамках месячніка добраўпарадкавання ўбрана прыбярэжная зона возера Сялява



У рамках месячніка добраўпарадкавання ўбрана прыбярэжная зона возера Сялява

Автор / Общество / Субота, 07 Лістапад 2015 08:29 / Просмотров: 1379

Стан навакольнага асяроддзя, пытанні экалагічнай бяспекі сёння хвалююць не толькі эколагаў і шчырых аматараў прыроды. Усё часцей на глабальныя экалагічныя праблемы звяртае пільную ўвагу грамадскасць, у многіх людзей з’яўляецца асэнсаванне асабістай адказнасці за свае дзеянні ў адносінах да прыроды. Сёння мы павядзем размову аб уборцы прыбярэжнай паласы возера Сялява на тэрыторыі заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява», зоны адпачынку «Панская купальня», экалагічнай сцяжыны «Прошыцкія балоты».

– Менавіта на навядзенне парадку на гэтых аб’ектах нам было ўказана ў абласным плане мерапрыемстваў па правядзенні месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторый, які пачаўся 15 кастрычніка, – расказваў дырэктар заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява» Сяргей Мазнёў. – Абумоўлены і тэрміны выканання – да 15 лістапада. Але мы не чакаем вызначанай даты, а перыядычна праводзім суботнікі па ачыстцы прыбярэжнай зоны возера, якая замацавана за намі. Як вядома, жамчужына Крупшчыны прыцягвае турыстаў і рыбакоў з многіх рэгіёнаў Беларусі не толькі ўлетку, але амаль круглы год. На вялікі жаль, асобныя з іх пакідаюць пасля сябе пластыкавыя бутэлькі з-пад газіраванай вады, металічныя – з-пад піва, розныя пакеты і ўпакоўкі ад ёгуртаў, сухарыкаў, семак, не кажучы ўжо пра абгорткі ад цукерак, марожанага, чыпсаў. А ўсё гэта даводзіцца ўручную  ўбіраць нам. Той жа, хто гэта робіць, проста не задумваецца аб наступствах.

Упэўнены, што ўвагу тых, хто ўязджае ў вёску Прошыка, а менавіта адсюль і пачынаецца возера, прыцягваюць назіральная вышка, альтанкі, пірс. Усё гэта зроблена ў рамках абуладкавання экалагічнай сцяжыны «Прошыцкія балоты» працягласцю 6 кіламетраў: 1 кіламетр па сушы і 5 кіламетраў па вадзе. 

– Экалагічная сцяжына, выкладзеная драўлянымі кругляшамі, пралягае праз лясны масіў па правым баку возера, – працягваў расказваць дырэктар заказніка. – Праходзячы па ёй, можна ўбачыць «бабровую хатку», крыніцу, абсталяваную ў выглядзе калодзежа. Любы жадаючы можа набраць крынічнай вады, для чаго нашымі работнікамі зроблен «журавель» з вядром. Вось і ў прайшоўшую суботу разам з прадстаўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя была праведзена ўборка экалагічнай сцяжыны, прыбярэжнай паласы возера Сялява, дзе знаходзіцца наша арганізацыя, а таксама зоны адпачынку «Панская купальня».

Да месца адзначыць, што для адпачываючых, рыбаловаў, нават тых, хто прыязджае на «Панскую купальню» на некалькі гадзін, тут створаны ўсе ўмовы: абсталяваны стаянкі аўтатранспарту, устаноўлены інфармацыйныя стэнды, дастаткова альтанак, спецыяльных месцаў для развядзення вогнішча, ёсць указальнікі і, бясспрэчна, кантэйнеры для збору цвёрдых бытавых адходаў. Вось тут і даводзіцца канстатаваць, што не-не, ды і знаходзяцца такія, што не даносяць смецце да гэтых кантэйнераў, а пакідаюць яго на тым месцы, дзе адпачывалі, або могуць занесці пакет з адходамі проста ў лес – ён жа побач. Прыбіраць за такімі зноў жа прыходзіцца адказным за дадзеную зону адпачынку.

Хацелася б, каб кожны задумаўся над тым, што смеціць нельга. Быць сапраўдным гаспадаром сваёй зямлі – справа гонару кожнага. Давайце жыць у гармоніі з прыродай.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

13 сентября "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 13 сентября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского райисполкома ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

10 сентября «прямую линию» проведет заведующий государственной нотариальной конторой района

В среду, 10 сентября, с 9.00 до 10.00 проведет «прямую линию» заведующий государственной нотариальной конторой Крупского района МАКАРЕВИЧ Галина Степановна. Телефон: 8-01796 2-78-65.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.