krupki.by

ru RU be BE en EN

Гала-канцэрт «Міншчына – сэрца Беларусі» адбыўся на сцэне Палаца Рэспублікі



Гала-канцэрт «Міншчына – сэрца Беларусі» адбыўся на сцэне Палаца Рэспублікі

Автор / Общество / Аўторак, 21 Май 2024 15:25 / Просмотров: 213

Крочыць па краіне рэспубліканскі фестываль «Беларусь – мая песня». Музычны форум распачалі яшчэ зімой таленты Віцебшчыны. Пазней эстафету перанялі выканаўцы Гродзенскай і Гомельскай абласцей. Надышла чарга і нашай вобласці. Гала-канцэрт «Міншчына – сэрца Беларусі» адбыўся на сцэне Палаца Рэспублікі. 

У канцэрце былі задзейнічаны лепшыя выканаўцы і аматарскія творчыя калектывы Мінскай вобласці. Сярод іх – узорны фальклорны ансамбль «Крупчаняты» Крупскага сельскага Дома культуры.

У якасці гасцей былі запрошаны і нашы землякі. Дэлегацыю на чале са старшынёй Крупскага райвыканкама Анатоліем Козелам склалі прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь.

Святочны настрой стваралі ў фае шматлікія выставы. Тут былі прадстаўлены творы народных рамёстваў, зробленыя па ўнікальных тэхналогіях майстроў Міншчыны: мастацкая кераміка, традыцыйная маляванка, саламяныя скульптуры, тканыя паясы і рушнікі, нацыя­нальнае адзенне і многае іншае. Віталі гасцей прадстаўнікі раёнаў у стылізаваным убранстве. Вобраз Крупшчыны прадставіла наша зямлячка Аляксандра Макарэвіч. Сустракалі ў народным адзенні артысты Крупскага СДК. Дарэчы, ніхто з гасцей не праходзіў міма. Разам з ёй імкнуліся зрабіць памятнае фота не толькі крупчане.

–  Кожная дэталь касцюма ярка і вобразна раскрывае крупскі край, – адзначалі ўдзельнікі фестывалю.

– Прыемна бачыць тут нашых землякоў. Бо, сапраўды, Крупшчыне ёсць чым ганарыцца, – наша зямля ўзгадавала многіх таленавітых людзей, – казалі крупчане.

І вось месцы ў глядзельнай зале заняты – з нецярпеннем чакаем галоўнай імпрэзы. Заслона адкрылася – і ўдзельнікі праз песні і танцы здзейснілі сапраўдны экскурс па нашай багатай на культурныя і духоўныя здабыткі Міншчыне. Кожны музычны нумар – старонка нашага гістарычнага мінулага. Артысты так яскрава і пранікнёна адлюстравалі далёкі велічны шлях нашых продкаў. Тут і знакаміты шляхецкі род Ра­дзівілаў – рыцары ў даспехах, дамы і кавалеры ў шыкоўных строях. У песнях – гісторыя возера Нарач, слуцкіх ткачых. Гучалі папуры на тэмы песень Ігара Лучанка «Мой родны кут», «Спадчына», «Жураўлі на Палессе ляцяць». Звычаі і традыцыі, якія засталіся ў спадчыну ад бацькоў і дзядоў, беражліва захоўваюць беларусы. Іх увасобіла музычна-танцавальная кампазіцыя «Кірмаш». Сярод выканаўцаў – фальклорны ансамбль «Крупчаняты».

Асаблівая ўвага была нада­дзена і трагічнай старонцы нашай гісторыі – тэме Вялікай Айчыннай вайны і бессмяротным імёнам герояў. Песню «Не будзіце салдат» зал слухаў стоячы. А танец «Сухапляс» выклікаў самыя моцныя пачуцці. Без слоў і музыкі жанчыны-ўдовы танцавалі суровы танец. У ім адначасова спляліся нянавісць да ворага, любоў да жыцця і надзея на Перамогу.

Працавітасць беларусаў, талент і майстэрства, гасціннасць і добразычлівасць – усё паказалі артысты. Добрыя песні гучалі для шчырых людзей. А яны адорвалі выканаўцаў бурнымі працяглымі апладысментамі. Фінальным акордам стала песня «Блаславёны бацькоўскі край» у выкананні салістаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і ўсіх удзе­льнікаў канцэрта, а таксама гледачоў.

З прывітальнымі словамі на сцэну падняўся губернатар Міншчыны Аляксандр Турчын. Ён падзякаваў артыстам за цудоўны канцэрт, гледачам – за падтрымку, высокім гасцям – што знайшлі час наведаць фестываль.

– Сёння мы ўбачылі невычэрпны творчы патэнцыял цэнтральнага рэгіёну, – казаў Аляксандр Генрыхавіч. – Тут жывуць і працуюць таленавітыя людзі. І пра гэта можна казаць бясконца. Вялікі дзякуй нашаму Прэзідэнту за падтрымку, якую ён аказвае Мінскай вобласці.

Канцэрт «Міншчына – сэрца Беларусі» стаў яшчэ адной яскравай старонкай культурнага жыцця сучаснасці. Свае ўражанні выказалі крупчане.

– Ярка, маштабна, таленавіта і прыгожа прайшла канцэртная праграма, – дзеліцца Наталля Антаневіч. –  Яна была насычанай і шматграннай. На некаторы час мы перанесліся ў далёкае мінулае, адчулі жыццё, побыт, традыцыі нашых продкаў. Ганарымся нашымі маладымі таленавітымі землякамі, якія прымалі ўдзел. Нашы культурныя дасягеннні працягваюцца, пашыраюцца і развіваюцца. І гэта вельмі радуе.

– Канцэрт пакінуў незабыўныя ўражанні, – кажа Вольга Дабрынская. – А таксама выклікаў розныя пачуцці. Бо музычныя і танцавальныя кампазіцыі былі прасякнуты розным настроем. У іх – радасць і шчасце, смутак, па­мяць, надзея. Але ж з гэтага і складаецца жыццё. Крупскія артысты таксама выступалі на галоўнай пляцоўцы краіны. Ганаруся імі і жадаю росквіту Крупшчыне, Міншчыне і краіне.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.