krupki.by

ru RU be BE en EN

У кожнай беларускай сям’і – свая гісторыя вайны



У кожнай беларускай сям’і – свая гісторыя вайны

Автор / Общество / Панядзелак, 01 Ліпень 2024 11:51 / Просмотров: 322

Яе беражліва захоўваюць продкі, а гэта самае галоўнае.

Да нас у рэдакцыю прыйшла Іна Кірылаўна Кулік, каб расказаць пра сваіх родзічаў. Крыху раней яе сваячка Ала Барысава, што жыве цяпер у Паставах, расказвала ў мясцовай раёнцы пра ваенныя дарогі сваіх родных. А Іна Кірылаўна, што цяпер жыве ў пасёлку Крупскім, прапанавала матэрыял для нас, бо карані гэтай сям’і – на Крупшчыне.

Яшчэ ў дарэвалюцыйныя гады ў вёсцы Дзянісавічы Крупскага раёна была створана сям’я Емяльяна і Ульяны Казлоўскіх. У іх нарадзілася 6 дзяцей: Вольга, Ганна, Мікалай, Праскоўя, Дзмітрый і Міхаіл. Бацька працаваў старшынёй сельскага Савета. Сям’я жыла вельмі бедна. Падчас правядзення калектывізацыі ён заступіўся за адну бедную мнагадзетную сям’ю, за што і паплаціўся: у 1930 годзе Емяльяна Казлоўскага арыштавалі і пасадзілі ў турму ў Барысаве. Праз тры гады ён там памёр. Жонцы паведамілі пра гэта, але з-за неймавернай беднасці паехаць у Барысаў і забраць цела яна не змагла. Усе шасцёра дзяцей засталіся на руках Ульяны, старэйшай дачцэ было 12 гадоў, малодшаму сыну – каля 5-ці. Час быў складаны і небяспечны. У сям’і забаранялася гаварыць пра бацьку, яго работу і арышт. Стаўшы дарослымі, унукі пачалі шукаць дакладныя звесткі пра тое, што ўсё-такі адбылося з дзедам. Звярталіся ў Цэнтральны архіў Рэспуб­лікі Беларусь, архіў КДБ, Барысаўскі райвыканкам, архіў горада Крупкі. Аднак адусюль атрымлівалі адказ, што звестак няма.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўсе дзеці Казлоўскіх працавалі ў калгасе. Ала Барысава, дачка Ганны, успамінае: «Мая маці Ганна ў 1939 годзе па пуцёўцы ад калгаса вучылася ў Барысаўскай школе жывёлагадоўлі. Тут і застала яе вайна. Вярнулася дадому. Вясковая моладзь стала аб’ядноўвацца ў групы і дапамагаць партызанам».

У маі 1942 года Ганна стала партызанкай-разведчыцай, выконвала складаныя і адказныя заданні камандзіра: раздабывала звесткі пра нямецкі гарнізон, які размяшчаўся ў Дзянісавічах, перадавала партызанам медыкаменты і важныя данясенні. Ад сувязных атрымлівала зводкі Савінфармбюро і прыносіла іх у атрад. Узнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём «Партызану Айчыннай вайны» II ступені. Вось што гаварылася ва ўзнагародным лісце: «Казлоўская Ганна дастаўляла дакладныя разведданыя, па якіх атрад паспяхова здзяйсняў баявыя аперацыі – разгром нямецкага гарнізона на ст. Слаўнае. Здабытыя Ганнай у Барысаве даныя перадаваліся ў штаб Заходняга фронту. Удзельнічала ў абстрэле нямецкага ваеннага эшалона з жывой сілай, у пуску пад адхон эшалона праціўніка. 3 пачатку арганізацыі брыгады актыўна ўдзельнічала ў якасці разведчыцы штаба ў фарміраванні атрадаў і зборы груп, якія ў раздробненым стане знаходзіліся ў пяці раёнах...»

Вольга скончыла Барысаўскую школу медсясцёр і працавала ў санаторыі «Баркоўшчына» Ушацкага раёна. 3 пачатку вайны ўдзельнічала ў абаронных работах у Маскоўскай вобласці. А ў 1942–1944 гадах працавала медсястрой у эвакуацыйным шпіталі ў г. Шуя Маскоўскай вобласці.

3-за таго, што Ганна стала партызанкай, іх сям’я была занесена фашыстамі ў спіс для расстрэлу. Але ўсе паспелі перабрацца ў лес. Змагаліся з ворагам у партызанскіх атрадах браты Дзмітрый, Мікалай і Міхаіл. Іх сястра Праскоўя была пастаяннай сувязной атрада «Гвардзеец». Да самога вызвалення Крупак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў знаходзілася ў партызанскім атрадзе і іх маці Ульяна. Зараз нават цяжка ўявіць, як людзі круглы год, асабліва зімой, выжывалі ў лесе.

У партызанскім атрадзе Ганна сустрэла сваё каханне. Гэта быў камандзір атрада Іван Ільін. А ў 1942-м яго дэсантавалі ў Крупскі раён для арганізацыі партызанскага руху. Яшчэ да вайны, у 1939 годзе, у Івана памерла жонка. Дачку Тамару ён пакінуў на выхаванне сваім састарэлым бацькам. I Ганна Казлоўская нарадзіла ад Івана дачку Алу. Але сям’я ў іх не склалася. Жанчына да паўналецця дачкі ўвогуле хавала ад яе тое, што тата жывы. Былыя партызаны, якія часта прыязджалі да яе, у прысутнасці дзяўчынкі ніколі не гаварылі на гэту тэму. Пазней Ала даведалася, што пасля вайны Іван Ільін не раз прыязджаў да яе мамы, прапаноўваў сысціся. Але тая не згадзілася, хаця і кахала яго ўсё жыццё.

Пасля заканчэння вайны ўсе Казлоўскія, ужо з жонкамі, мужамі, а некаторыя і з дзецьмі вярнуліся ў бацькоўскі дом. Пачалі абжывацца, будаваць сваё жыллё. А ў Ганны – ні кала ні двара, толькі дзіця на руках. Прыняла да сябе Вольга. Ганна з дачушкай жыла ў яе да 1957 года. А брат Міхаіл, які працаваў лесніком, дапамог пабудаваць дом на станцыі Крупкі. Яна ні з кім не звязала свой лёс. Ала закончыла педінстытут і настаўнічала ў Крупках. Тут сустрэла свайго будучага мужа і выйшла за яго замуж. У 1971 годзе пераехалі на яго радзіму – у Паставы. 23 гады адпрацавала ў органах дзяржаўнага кіравання.

Але Барысавай пашанцавала сустрэцца ў Паставах з камандзірам 8-й партызанскай брыгады Сяргеем Жуніным, у складзе якой ваявалі яе маці і бацька. Жунін падарыў ёй сваю кнігу «Ад Дняпра да Буга» – мемуары пра баявы шлях брыгады, гераізм яе байцоў і камандзіраў. I яшчэ адна незабыўная сустрэча адбылася ў жыцці Алы Іванаўны: яе адшукала зводная сястра Тамара, якая жыла ў Віцебску. Прыехала ў Паставы. Прывезла фотаздымкі бацькі, выразкі з газет, шмат расказвала пра яго.
Пасля вайны Іван Ільін займаўся партыйнай работай на Гродзеншчыне, потым узначаліў калгас пад Маладзечнам. Да яго бая­вых узнагарод дабавіўся «мірны» ордэн «Знак Пашаны». Затым пераехаў у Калінінградскую вобласць.

Нельга не ўзгадаць і свёкра Алы Іванаўны – Панцялея Барысава. Пасля заканчэння Казанскага танкавага вучылішча з красавіка 1942 года ён камандаваў танкавым узводам на 2-м Беларускім фронце. Адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Удзельнічаў у Парадзе Перамогі ў Маскве.

Што да сям’і Казлоўскіх, то пасля Вялікай Перамогі ўсе шасцёра дзяцей Емяльяна і Ульяны, кожны з якіх змагаўся з ворагам, знайшлі сваё годнае месца ў мірным жыцці. Стваралі сем’і, выхоўвалі дзяцей, шчыра працавалі на розных участках народнай гаспадаркі. Зараз ужо нікога з іх няма ў жывых. Але род працягваюць унукі. Усяго іх было 15, засталося 10. Усе яны шануюць памяць пра бабулю Ульяну, якая ў неймаверна цяжкі час усіх сваіх дзяцей не толькі паставіла на ногі, але і выхавала сапраўднымі патрыётамі.

Род працягваецца, род памятае, род ганарыцца.

Па матэрыялах газеты «Пастаўскі край».

Автор

admin

admin

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.