krupki.by

ru RU be BE en EN

Каталіцкія вернікі сустракаюць Раство Хрыстова



Каталіцкія вернікі сустракаюць Раство Хрыстова

Автор / Общество / Пятніца, 25 Снежань 2015 09:25 / Просмотров: 1721

Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць: нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца» (Лк 2, 10-11)

Умілаваныя браты і сёстры!

У чарговы раз нашы сэрцы скіраваны да падзей Бэтлеемскай ночы, калі Божае святло прыйшло на зямлю, несучы з сабой Божую праўду і невычарпальны зарад духоўнага аднаўлення, каб развеяць цемру чалавечага сэрца. Ізноў па Божай міласці мы святкуем адно з самых значных і любімых свят – Божае Нараджэнне.

Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння мы становімся сведкамі таго, як бог адорвае нас заўсёды актуальным падарункам, якім з’яўляецца ўцелаўлёны Божы Сын. 

Езус Хрыстус – гэта той дар, які ніколі не завяршаецца і працягваецца ў заўсёды актуальнай таямніцы ўцелаўлення Бога. У гэтым дары праяўляецца бязмежная любоў Бога да чалавека. Яна, як рэха, паўтараецца праз стагоддзі ў скіраваных да пастушкоў словах анёла: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан» (Лк 2, 10-11).

Праз служэнне Касцёла Езус прыходзіць да нас, і такім чынам Ён на ўсе часы застаецца падарункам, бо Яго любоў бязмежная, бо Ён – гэта Божая ласка сярод нас, гэта святло, якое ніколі не гасне і якое асвятляе цемру нашага жыцця. Ён ведае нашы слабасці і смутак, нашы надзеі і імкненні і падтрымлівае ў жыцці. Ён з’яўляецца крыніцай усіх ласк: веры, надзеі і любові, прабачэння, супакою і справядлівасці. З Ім, у Ім і праз Яго, мы – слабыя людзі, становімся моцнымі, святымі і напоўненымі радасцю ўжо тут – на зямлі. З дапамогай Яго ласкі і міласэрнасці мы крочым да такіх рэчаіснасцяў, якіх «а ні вока не бачыла, і ні сэрца не чула», а гэта і ёсць вечнасць.

Езус – гэта дар для ўсіх нас, пачынаючы ад бедных біблейскіх пастухоў і заканчваючы каралямі. Езус – гэта дадзены нам Сын Божы, які ахвяраваў сябе самога за нас на дрэве крыжа. Ён дар для кожнага чалавека паасобку і для ўсіх людзей, разам узятых, незалежна ад іх нацыянальнасці, колеру скуры, паходжання, мовы, традыцый і г.д. Ён вядзе нас з цемры граху ў святло божай ласкі. Таму Езус – гэта дар, які ніколі не памяншаецца і не завяршаецца.

Езус, як Божы дар чалавецтва, прыйшоў на нашу зямлю, каб нас прывесці ў неба. Ён цярпеў, каб нас выбавіць ад вечнага цярпення. Ён памёр на крыжы, каб нас выратаваць ад вечнай смерці. Ён прынёс на зямлю боскае жыццё, каб аднавіць страчаны жыватворчы запавет чалавека з Богам. Ён прайшоў шляхам чалавечага жыцця, па якім ідуць усе людзі. Ён паказаў нам дарогу ў Божае Валадарства.

Таму мы сапраўды шчаслівыя, бо маем такі вялікі дар, якога ніхто не можа ў нас адабраць. Езус – гэта сонца, якое ніколі не гасне, асвятляе наш жыццёвы шлях.

Гэты Божы дар мы атрымалі не ў прыгожай упакоўцы, але ў простых яслях. Там Бог пакінуў нам свой калядны падарунак, перавязаны не залацістай стужкай, але любоўю, якая прывяла Яго на дрэва крыжа. Аднак смерць не змагла знішчыць гэты найбольш каштоўны падарунак Бога чалавецтву. Ён сваёю Божай моцай выйшаў з цёмнай магілы, бо гэты жывы дар нам дадзены назаўсёды.

Такім чынам, у Езусе мы атрымалі неабходныя для збаўлення духоўныя багацці. Езус вызваляе нас ад смерці вечнай і вядзе ў вечнае жыццё. Ён дадзены нам, каб адрадзіць парушаныя грахом сувязі паміж Богам і чалавекам. З’яўляючыся дарам, Езус адначасова з’яўляецца заданнем для кожнага з нас, каб мы ім жылі і адорвалі іншых. Мы пакліканы несці святло Хрыста ў свет, які роспачна патрабуе Божай любові. Радуючыся з гэтага атрыманага ад Богу дару, нам неабходна перадаваць Яго іншым асобам. Блаславёная Маці Тэрэза з Калькуты любіла казаць, што, можа, мы і не маем чаго даць іншаму чалавеку, але заўсёды можам адарыць яго любоўю. А такіх людзей у сучасным свеце шмат.

Нездарма святы айцец Францішак у аснову служэння Касцёла ў сучасным свеце, у якім так шмат розных бед, няшчасцяў і трагедый, ставіць служэнне любові. Нашым заданнем з’яўляецца дапамога бедным матэрыяльна і духоўна, каб радасць Божай любові дасягнула і іх. Мы адказныя за тое, каб гэты дар быў даступны ўсім і каб усе з яго карысталіся.

Таму Божае Нараджэнне ёсць свята абмену дарогамі паміж Богам і чалавекам. Бог дае нам найбольш каштоўны дар, якім ёсць Яго Адзінародны Сын, і нам неабходна праслаўляць Яго сваёй малітвай, прыкладным хрысціянскім жыццём і служэннем іншым. Для гэтага найперш неабходна самім бачыць гэты дар, яго прыняць і ім жыць.

Немаўлятка Езус паказвае нам сілу любові Бога да чалавека. У ім Бог даў нам найбольш каштоўны падарунак, каб выратаваць нас з палону злога духа. Ён з’яўляецца ключом да шчасця і вырашэння праблем сучаснага свету. Нашы сэрцы гэта яслі, дзе Бог адорвае нас найкаштоўнейшым дарам свайго Сына і Ягонай ласкі. Таму ў нашых штодзённых клопатах не забудземся засяродзіць свой позірк на Немаўляці Езусе, каб Ён нас змяніў і ўмацаваў.

Ад усяго сэрца віншую вас з урачыстасцю Нараджэння Езуса Хрыста! Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашую веру і вашую надзею, а любоў заўсёды жыве ў вас і ў вашых сем’ях!

Віталій МАРГУНОЎ, ксёндз-магістр, пробашч касцёла імя святога Юзафа ў Крупках.

Урачыстая літургія :
24.12 – 22.00 (святочная Вігілія)
25.12 – 10.00.

Автор

Ольга Баравуля

Ольга Баравуля

Актуально

15 апреля состоится "прямая линия" с начальником управления по труду, занятости и социальной защите

Во вторник, 15 апреля, с 14.00 до 15.00 по телефону 8-01796 2-72-81 состоится прямая телефонная линия с начальником управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома КУДРЯШОВой Светланой Петровной.

18 апреля пройдет "прямая линия" с начальником областной инспекции охраны животного и растительного мира

18 апреля с 11.00 по 12.00 часов пройдет «круглый стол» и прямая телефонная линия с участием начальника Минской областной инспекции охраны животного и растительного мира Зубаирова Роберта Равильевича, представителей РГОО «Белорусского общества охотников и рыболовов», Минского ГПЛХО и представителей арендаторов охотничьих угодий по телефону 80173544084, по вопросам ведения охотничьего хозяйства и охоты.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.