krupki.by

ru RU be BE en EN

Маладыя Уладзіслаў Мароўскі і Лізавета Сакалова бралі шлюб у народных беларускіх касцюмах



Маладыя Уладзіслаў Мароўскі і Лізавета Сакалова бралі шлюб у народных беларускіх касцюмах

Автор / Общество / Субота, 09 Лістапад 2024 14:51 / Просмотров: 1423

І хоць усё больш надаецца ўвагі спрадвечнай нацыянальнай культуры, пагадзіцеся, што  не часта можна сустрэць жаніха і нявесту ў народным адзенні. Сучасныя  дзяўчыны мараць пра раскошную белую сукенку.

З нацыянальным каларытам адбылася  святочная імпрэза ў аддзеле загс Крупскага райвыканкама ў лістападаўскую суботу – згодна з традыцыямі беларускага народа. Бо вяселлі нашы продкі спраўлялі восенню, калі ўся сельска­гаспадарчая праца пароблена.

 

Маладую пару беларусаў і гасцей запрасілі ў светлую залу, дзе адбываюцца самыя таемныя і прыгожыя дзеі –  жаніх і нявеста становяцца мужам і жонкай. Маладыя ступілі на рушнік – і святочная імпрэза пачалася.

– Паважаныя маладыя! Сёння ў вас вялікае і ўрачыстае свята – вы ўступаеце ў сямейны саюз, – звярталася да жаніха і нявесты загадчык аддзела загс Вольга Ермаловіч. – Хай назаўсёды захаваецца тое пачуццё, якое прывяло вас сёння ў гэтую залу. Прайдзіце разам свой сумесны шлях, дзелячы хвіліны радасці і няўдач на дваіх.

Жаніх і нявеста пацвердзілі гатоўнасць узяць адказнасць за лёс і шчасце адзін аднаго, а рашэнне стаць мужам і жонкай з’яўляецца шчырым. Подпісамі засведчылі свае жаданні, абмяняліся пярсцёнкамі – сімвалам вечнага кахання і вернасці.

– Паважаныя Уладзіслаў Вітальевіч і Лізавета Аляксандраўна! Аб’яўляю вас мужам і жонкай! – урачыста вымавіла Вольга Ермаловіч, і раздаліся гучныя апладысменты.

Маладыя павіншавалі адзін аднаго пацалункам. Віншавалі маладых самыя родныя людзі – бацькі:

– Жадаем вам прайсці свой сямейны шлях, разам пера­адольваючы перашкоды, і пабудаваць моцную сям’ю, кахаць адзін аднаго, дапамагаць, быць самымі шчаслівымі! Хай у сям’і будуць мір, радасць і святло!

Сярод ганаровых гасцей – старшыня Крупскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Жанна Хадатовіч. Яна павіншавала новую беларускую сям’ю, уручыла падарунак.

Дарэчы, нявеста – асоба вядомая сярод аматараў мастацтва ў нашым горадзе. Некалькі гадоў таму ладзілася персанальная выстава яе карцін у мастацкай галерэі імя Б.У. Аракчэева. Тады Лізавета была навучэнкай кале­джа мастацтваў. Цяпер – дыпламаваны мастак. І вось новы статус – маладая жонка. А наперадзе новы творчы праект пад назвай «Сям’я».

 

– Я родам з Клецка, а Ліза з Крупак, – расказвае Уладзіслаў. – Пазнаёміліся каля трох гадоў таму на адным з канцэртаў. З той пары разам. Чаму абралі ў якасці шлюбнага адзення народныя касцюмы? Бо паважаем нашу нацыянальную культуру, традыцыі нашых продкаў, свой род. У іх – непаўторная самабытнасць нашага народа.

– Прапанову рукі і сэрца Улад зрабіў мне падчас фестывалю рыцарскай культуры сярэднявечча і музыкі «Наш Грунвальд», які адбыўся ў музеі народных рамёстваў «Дудуткі» ў жніўні, – успамінае Лізавета. – Ідэя з фестывалем была мая. Я і падумаць не магла, што мяне чакае сюрпрыз.

– За месяц-два да гэтага я спланаваў зрабіць Лізе прапанову стаць маёй жонкай, – дзеліцца Уладзіслаў. – А тут Ліза прапанавала паехаць на фестываль. Усё само сабой і склалася. Атмасфера фестывалю паўплывала на наша сумеснае рашэнне браць шлюб у народных касцюмах. Элементы касцюмаў збіралі самі. Прызнацца, было не так і проста. Але гэта таго варта. Нешта знайшлі ў продажы, спадніцу Ліза  пашыла разам з мамай, таксама зрабілі вэлюм і вяночак з кветкамі. Хромавыя боты пашчасціла знайсці 1978 года выпуску, але новыя. Тканіна касцюмаў, зразумела, льняная. У народных касцюмах – сакральны сэнс. Сямейным традыцыям пакладзены пачатак.

Хай жа шчасціць маладой беларускай сям’і!

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.