krupki.by

ru RU be BE en EN

Гасцёўню, прысвечаную вядомым землякам, ладзілі на Ухвале



Гасцёўню, прысвечаную вядомым землякам, ладзілі на Ухвале

Автор / Общество / Субота, 16 Лістапад 2024 11:18 / Просмотров: 573

Імпрэза адбылася ў мясцовым Цэнтры культуры і вольнага часу і сабрала розныя пакаленні.

Літаратурная выстава “Пісьменнікі-землякі” з творамі Васіля Макарэвіча і Івана Цітаўца, якіх узгадавала і натхніла на творчасць Ухвальская зямля. Папка з акуратнымі газетнымі выразкамі артыкулаў пра Васіля Макарэвіча, пісьмы паэта да бібліятэкара. Выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці майстроў Ухвалы.  Сярод ганаровых гасцей – родныя людзі пісьменніка Васіля Макарэвіча – старэйшы брат Анатоль Сцяпанавіч Макарэвіч і стрыечная сястра Марыя Мікітаўна Аўхімовіч.

 

 

 

– У звычайнай вёсцы Купленцы амаль на ўскрайку нашага раёна ў 1939 годзе ў сям’і калгасніка нарадзіўся сын – будучы паэт зямлі беларускай Васіль Макарэвіч, –  робіць экскурс па жыццёвых сцяжынках паэта кіраўнік клубнага аб’яднання Святлана Карпач. – Нялёгкім было яго маленства, ды і юнацтва аказалася не лепшым. Не вярнуўся з вайны бацька Сцяпан Нупрэевіч. На руках маці Лізаветы Іванаўны засталося трое хлапчукоў. Першы і другі класы школы Васіль скончыў у Купленцы. У 3-і і 4-і хадзіў за тры кіламетры ў Знаменскае. З 5-га класа пайшоў вучыцца ва Ухвальскую сярэднюю школу. У 7-м класе хлопец напісаў сачыненне пра Паўлінку ў вершаванай форме. Як прызнаваўся, радкі клаліся надзвычай лёгка. Настаўніца пахваліла вучня і прачытала ўсяму класу. Колькі радасці тады было ў Васіля! Пачаў дасылаць у рэдакцыю газеты “Піянер Беларусі” свае першыя вершы. Але атрымліваў адказы з парадамі – больш чытаць вершы беларускіх класікаў і вучыцца ў іх паэтычнаму майстэрству. Пасля заканчэння школы ў 1956 годзе Васіль Макарэвіч разам з іншымі вясковымі хлопцамі паехаў на лесараспрацоўкі ў Архангельскую вобласць. Праз год вярнуўся на радзіму, працаваў у саўгасе “Ухвала”. Але вабіла хлопца літаратурная ніва, таму рыхтаваўся да паступлення ў БДУ, пісаў вершы, дасылаў у рэдакцыі газет і часопісаў. І ўжо ў 1959 годзе стаў студэнтам аддзяленя журналістыкі філалагічнага факультэта галоўнага вуза краіны. Пасля заканчэння працаваў у газеце “Чырвоная змена”, на Беларускім радыё. Шмат вандраваў па Беларусі, сустракаўся з рознымі людзьмі, рабіў пра іх перадачы на радыё, пісаў творы. Пабачылі свет 17 кніг вершаў для дарослых і дзяцей.

Падчас імпрэзы гучалі вершы Васіля Макарэвіча, дараія ўспаміны яго родных людзей. Анатоль Сцяпанавіч Макарэвіч расказаў пра тое, як цудам засталіся жывымі ў час Вялікай Айчыннай вайны, пра цяжкія пасляваенныя часы.

– Васіль першым з вёскі паступіў ва ўніверсітэт, – успамінае Анатоль Сцяпанавіч. – І як бы стаў правадніком у навуку для іншых сваякоў. Затым пайшлі вучыцца ва ўніверсітэт наш малодшы брат, сваяк Мікалай Радкевіч, стрыечная сястра Марыя Аўхімовіч і яшчэ адна сваячка Марыя. Пісаў Васіль проста, крыху з гумарам. Кніга “Палын і медуніца” прысвечана сваім землякам. Усе свае творы Васіль дасылаў мне пачытаць, для яго важным было маё меркаванне. Бывала, што здараліся ў нас рознагалоссі. Асіль пісаў пра аднавяскоўцаў, толькі мяняў імёны, а мне хацелася, каб гучалі сапраўдныя. Вядома, мастацкае афармленне. Але людзі пазнавалі сябе. Пісаў Васіль пра мяне, любіў расказваць пра нашага дзеда Нупрэя.

Ганарыцца сваім стрыечным братам і вядомым паэтам Марыя Мікітаўна Аўхімовіч.

– Васіль быў на сем гадоў старэйшым за мяне, – расказвае Марыя Мікітаўна. – З дзяцінства ён быў прыкладам для мяне. Памятаю, як у маленстве прыходзіла да іх, на стале заўсёды ляжалі цэлыя горы кніжак. Я пыталася: “А што, Васіль, ты ўсе гэтыя кнігі чытаеш? Мусіць, толькі іх гартаеш?” На што ён сур’ёзна адказваў: “Я чытаю і вельмі ўважліва. Вось вырасцеш, будзеш чытаць і ўсё зразумееш”. Яго словы “старайся вучыцца” гучалі для мяне як наказ. Яго паступленне ва ўніверсітэт заахвоціла мяне, што я цвёрда вырашыла таксама там вучыцца. Так і адбылося. Праз некаторы час я скончыла філалагічны факультэт БДУ, працавала ў школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Калі Васіль ужо стаў пісьменнікам, падпісваў мне ўсе свае кнігі: “Стрыечнай сястры ад шчырага сэрца з пажаданнямі найлепшага здароўя, поспехаў у працы і ўсяго самага найлепшага”. Усе вершы паэта цікавыя, ёсць і кранальныя да глыбіні сэрца – пра маці. Паэт-зямляк – наш гонар. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, літаратурнай прэміі “Залаты купідон”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі – ён дасягнуў высокага ўзроўню сваімі талентам і працай.

Багатая на таленты Ухвальшчына. Родам з вёскі Вялікі Вязок знакаміты паэт-песеннік Іван Цітавец. У 2014 годзе за асабісты ўклад у развіццё і прапаганду дасягненняў нацыянальнай культуры яму прысврена званне “Ганаровы грамадзянін Крупскага раёна”.

–Песні на словы Івана Цітаўца выконваў Іосіф Кабзон, вядомыя ансамблі “Свята”, “Харошкі”, “Бяседа”, народны хор Цітовіча і іншыя, – расказвае бібліятэкар Ухвальскай бібліятэкі Алена Гермалід. – З-пад пяра Івана Цітаўца выйшлі кнігі “Сполахі”, “Дзіўная старана”, “Квітней, Беларусь”, зборнік песень “Ёсць любоў у мяне” і іншыя. Малой Крупшчыне прысвечаны творы “Рэчка Можа”, “Сялява”, “Крупшчына”, “Малая радзіма”. Талент вершаскладання праявіўся яшчэ ў школьныя гады, калі Іван пісаў чатырохрадкоўі пра сваіх аднакласнікаў. Пасля скончыў завадское вучылішча і атрымаў спецыяльнасць сантэхніка. Служыць у арміі давялося у Сярэдняй Азіі, дзе атрымаў жыццёвую загартоўку. Пазней скончыў Маскоўскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут, атрымаўшы прафесію інжынера-механіка і вопыт падрыхтоўкі маладых спецыялістаў. Паехаў у Ленінград, а адтуль быў накіраваны ў Кабул выкладчыкам дарожна-будаўнічага вучылішча.

– А стаць паэтам-песеннікам Івану Цітаўцу дапамог адзін выпадак, – працягвае кіраўнік клубнага аб’яднання Любоў Хвашчэўская. – Падчас працы выкладчыкам працоўнага навучання. У дзень Савецкай Арміі жанчыны ў калектыве арганізавалі цудоўнае свята. У адказ мужчыны вырашылі здзівіць прыгожую палову каоектыву на 8 Сакавіка. Тады і напісаў Іван Цітавец свой першы верш, які быў пакладзены на музыку.  Хоць і не ведаў нотнай граматы, але з музыкай сябраваў добра – граў на баяне, гармоні. На жаночым свяце дзве настаўніцы выканалі песню пад акампанемент Івана Цітаўца, якую слухачы ўспрынялі на “біс” і раілі аднесці вершы ў рэдакцыю. Праз тыдзень, як Іван занёс рукапіс у “Вячэрні Мінск”, вершы надрукавалісь праз тыдзень. З тако самага моманту і пачаўся творчы шлях паэты. Прыходзілі пісьмы ад чытачоў, прапановы ад кампазітараў. Іван асмялеў і сам стаў прапаноўваць свае вершы вядомым кампазітарам – Ігару Лучанку, Анатолю Багатырову. Дарэчы, з Ігарам Лучанком яны стварылі больш за 15 песень. А сам кампазітар так казаў пра нашага земляка: “Іван Васільевіч Цітавец – вельмі добры працавіты чалавек, піша ад сэрца, ад душы, пераняўшы ўсе лепшыя традыцыі Адама Русака і іншых беларускіх паэтаў, якія стварылі вельмі добрыя і шчырыя беларускія песні”. Сёння песні нашага земляка выконваюць вядомыя артысты Беларусі.

З Ухвальшчынай звязаны і іншыя імёны, якімі ганарацца сучаснікі. Іх таксама ўспаміналі падчас імпрэзы. Гэта воін-інтэрнацыяналіст з Ухвалы Юрый Радкевіч, які загінуў на афганскай вайне, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У музеі Ухвальскай СШ дзейнічае экспазіцыя ў гонар Юрыя Радкевіча. Тут змешчаны фатаграфіі, ваенная форма, дыплом аб адукацыі, пісьмы, пасведчанні. Імя Героя Савецкага СаюзаАляксея Лукашэвіча Сцяпанавіча носіць мясцовая школа. У 17-гадовым узросце  Аляксей Лукашэвіч стаў партызанам-разведчыкам 28-га атрада 8-й Круглянскай партызанскай брыгады.

Невычэрпная на таленты Ухвальская зямля. Выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці – таму сведчане. Працягваюць традыцыі народных рамёстваў Віктар Браўчук, Аляксандра Трус, Мікалай Цэдрык, Сафія Каленціонак, Валянціна Папова.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.